Художественная галерея 'Беларт'  
Купить картину в Минске
В художественной галерее "Беларт" Вы можете:
- Купить картину в Минске;
- Купить рамку для картины;
- Купить сувениры ручной работы;
- Купить книги по искусству;
- Купить товары для творчества


В ближайшее время ожидается новое поступление картин. Следите за новостями на сайте

Рыжий Николай Дмитриевич

В художественной галерее "Беларт" Вы можете купить живопись Н. Рыжего

Краткая биография художника Н. Рыжего:

1953 - 2017


1964 год – паступіў у Рэспублiканскую школу-iнтэрнат на аддзяленне музыкі i выяўленчага мастацтва.
1972 год - перамог ў конкурсе, прысвечаным 90-годдзю Янкi Купалы.
1973 год - паступае ў Беларускi тэатральна мастацкi iнстытут на аддзяленне графiкi, дзе вучыўся ў Г. С. Грака, В. П. Шаранговiча, П. К. Любамудрава i iнш. Са студэнтскiх гадоў стаў актыўна ўдзельнiчаць у рэспублiканскiх i ўсесаюзных выставах.
1976 год - у выдавецтве “Мастацкая лiтаратура” выходзiць першая кнiжка-казка “Забаронены вузел” у афармленнi Мiколы Рыжага. З тае пары аздоблена шмат кнiжак, у тым лiку: “Блiкi сонца” - Максiма Танка, “Рэпартаж з пятлей на шыi” Юлiуса Фучыка, “Маўглi” Кiплiнга, “Вужовы кароль” Ул. Ягоўдзiка, “Вялiкiя i славутыя людзi беларускай зямлi” Ул. Бутрамеева (дыплом 1 ступенi ў Рэспублiканскiм конкурсе кнiгi 1995г., перавыданне 1996г. i 2002г.) і г.д..
Мiкола Рыжы неаднаразова атрымлiваў дыпломы за афармленне падручнiкаў для дзяцей (выдавецтва “Народная Асвета”).
Асаблiва творча i натхнёна Мiкола Рыжы працуе ў галiне графiкi малых форм i экслiбрыса. На рахунку мастака сотнi знакаў прысвечаных сябрам-мастакам, асобам творчай iнтэлігенцыi, знакамiтым людзям.
1990 год - атрымаў другую прэмiю ў Мiжнародным конкурсе экслiбрыса “Францыск Скарына – 500”.
З 1993 – сябра Беларускага саюза мастакоў
2006 год быў адзначаны перамогай у конкурсе "Да ВОЛІ"( Італія, г. Ламазза, 3 прэмія). Актыўна ўдзельнiчае ў Мiжнародных выставах-конкурсах. Польшча, Iталiя, Германiя, Расiя, Украiна, Лiтва, ЗША – гэта няпоўны пералiк краiн, дзе ведаюць мастака i цiкавяцца яго творчасцю.
На працягу пятнаццаці гадоў мастак супрацоўнiчае з Мiнiстэрствам сувязi, распрацоўваючы эскізы паштовых марак, конвертаў, картак. Ён аўтар серыi марак, прысвечаных вызваленчаму паўстанню 1794 года пад кiраўнiцтвам Т. Касцюшкi. У серыю ўвайшлi маркi: “Андрэй Тадэвуш Касцюшка”, “Томаш Ваўжэцкi”, “Якуб Ясiнскi”, “Мiхал Клеафас Агiнскi”.
Да 480-годдзя Беларускага кнiгадрукавання (1997г.) мастак малюе святочны канверт Першага дня, чатыры маркi i спецштэмпель (чатыры перыяды дзейнасцi славутага першадрукара Францыска Скарыны: Полацкi, Кракаўскi, Пражскi, Вiленскi).
Не мiнуў мастак i свята свайго горада. Да 900-годдзя Барысава (2002г.) падрыхтаваў серыю маляўнiчых паштовых канвертаў, на якiх адлюстраваны гiстарычныя падзеi, знакамiтыя людзi, помнiкi дойлiдства. У 1999 годзе ўпершыню ў Беларусi выпускаецца дзве маркi i канверты са спецштэмпелем пад лагатыпам EUROPA, прысвечаных Белавежскай пушчы i Бярэзiнскаму бiясфернаму запаведнiку.
2002 год для мастака адзначаны выхадам паштовага блока, прысвечанага 120-годдзю з дня нараджэння песняроў беларускай зямлi Янкi Купалы i Якуба Коласа. 125-годдзе паэтаў (2007г.) мастак сустрэў працай над прыгожымі маркіраваннымі канвертамі (на канвертах адлюстраваны партрэты на фоне родных мясцін і сюжэтаў з іх твораў, а на марках - выявы дамоў - музеяў песняроў).
2009 год – узвядзенне памятнай стэлы, прысвечанай ураджэнцам в.Уцеха (Барысаўскі р-н) Мастак Мiкола Рыжы з’яуляецца аўтарам графiчнай серыi партрэтаў землякоў – адраджэнцаў 20-30-х гадоў ХХ стагоддзя: К.Езавітаў, А.Бярозка, А.Калубовіч, А.Смоліч, В.Захарка, В.Ластоўскі, Р.Астроўскі, Я.Кіпель. Гравюры былi змешчаны на старонках часопiса “Полацак” (г. Клiўленд, ЗША).
У апошнія часы мастак плённа працуе у галіне жывапісу. Любімы жанр - нацюрморт.



Работы Н. Рыжего :


Вишни





Сливы в вазе

ПРОДАНО





Тыквы
ПРОДАНО




Груши под солнцем

ПРОДАНО

 

 


 


Грибы с малиной






Тишина
ПРОДАНО



Троица




 


Краявід

 


Першы снег

ПРОДАНО


 

 




 




 


Перейти к другим авторам

Живопись
Графика
Скульптура
Декоративно-прикладное искусство

English version
English version

Приглашаются к сотрудничеству лица и организации, заинтересованные в проведении выставок и презентаций в одном из залов галереи "Беларт" по ул. К.Маркса, 4