Тимохова Рита Михайловна
В художественной галерее "Беларт" Вы можете купить акварели Р. Тимоховой
Краткая биография художницы Р. Тимоховой :
Нарадзілася 4 лютага 1962 г. на Віцебшчыне.У 1962 г. паступіла ў Рэспубліканскую школу па музыцы і выяўленчаму мастацтву імя М. Ахрэмчыка.
У 1980 г. – у Паліграфічны інстытут імя І. Фёдарава у Львове ( Україна) на аддзяленне кніжнай графікі, а ў 1985 г. яго скончыла.
З 1988 г.пастаянна супрацоўнічае з вядучымі выдавецтвамі рэспублікі Беларусь, такімі як “Мастацкая літаратура”, “Юнацтва”, “Асар”, “Трывіум”, “Тэхналогія”.
Праілюстравала больш за 30 кніжных выданняў, сярод якіх , у асноўным, зборнікі паэзіі, выданні для дзяцей малодшага школьнага ўзросту, падручнікі па чытанню для дзяцей 1-х і 2-х класаў.
З 1994 г. з’яўляецца неаднаразовым лаурэатам Рэспубліканскага конкурса “Мастацтва кнігі”, мае ўзнагароды 1-й, 2-й і 3-й ступені ў галіне мастацкага афармлення і макетавання дзіцячых выданняў.
Рыта Цімохава – пастаянны ўдзельнік міжнародных конкурсаў кніжнай графікі ў Браціславе (“Залаты яблык”), Белградзе (“Залатое пяро”), а таксама у Японіі і Партугаліі. Мастачка з’яўляецца ўладальніцай міжнароднай ўзнагароды “Залатое пяро Белграда”, якую атрымала ў 2005 годзе за афармленне кнігі для дзяцей “Добрыя вершы”, выдавецтва “Тэхналогія”.
З 2003 г. Рыта Цімохава становіцца сябрай Саюза мастакоў Беларусі (секцыя графікі).
На працягу ўсёй творчай дзейнасці яна прымае актыўны ўдзел ў Міжнародных і Рэспубліканскіх выставах са свімі працамі, выкананымі ў тэхніцы акварэльнага жывапісу. У яе актыве – некалькі Рэспубліканскіх і Міжнародных выстаў ,якія праходзілі ў Беларусі, персанальная выстава творчых работ ў Гісторыка-культурным запаведніку горада Полацка, восем Рэспубліканскіх выставак-конкурсаў “Мастацтва кнігі”, удзел увыставах “Мартаўскія каты” і “Карнавал”, Рэспубліканская выстаўка графікі ў 2007 г. і Міжнароднае біенале графікі, жывапісу і скульптуры, а таксама удзел у шматлікіх замежных выставах у гарадах Віль , Дрэзден (Германія), персанальная выстава ў галерэі “Сілак”(Дрэзден), удзел у выставе беларускіх мастакоў пад назвай “Хто ты, мой сусед?” у памяшканні Муніцэпалітэту г. Лейпцыга у 2007 годзе,а таксама выстава ў польскім замку “Княжы”і ў памяшканні музею кінематаграфіі ў польскім горадзе Лодзь. Акрамя таго Рыта Цімохава пастаянна супрацоўнічае з галерэяй “Трыяда” у польскім горадзе Гданьску, а таксама з галерэямі “Аксель Бабке”, “Сілак” і “Галерэяй Валентоўскага” (Германія).
Работы Риты Тимоховой:
Перейти к другим авторам