Художественная галерея 'Беларт'  



Выстаўка твораў Яўгена Куліка — “Кніжнік”

Выстава працуе: 11 - 29 студзеня 2012 г., штодня з 10.00 до 18.00, акрамя нядзелі.

А 17 гадзіне 11 студзеня 2012 года ў галерэі Беларускага саюза мастакоў “Беларт” (вул. К.Маркса, д. 4) адчыняецца выстаўка твораў Яўгена Куліка — “Кніжнік”.

На выстаўцы, прысвечанай памяці мастака, прадстаўлена частка творчай спадчыны Куліка, што прадстаўляе яго як ілюстратара гістарычных, дзіцячых і іншых выданняў, які дасканала валодаў рознымі стылямі, прыёмамі і тэхнікамі ілюстравання.

Выдатны графік, бібліяфіл, на розных этапах галоўны мастацкі рэдактар часопісаў “Бярозка” і “Вясёлка”, аўтар шырока вядомых графічных серый “Храмы Беларусі”, “Сцяжынамі Язэпа Драздовіча”, “Помнікі дойлідства Гарадзеншчыны”, реканструкцый беларускіх замкаў, партрэтаў асобаў пачаткаў беларускай гістарыі, адзін з заснавальнікаў творчай суполкі “Пагоня” пры Беларускім саюзе мастакоў, гаспадар славутага “Паддашка” (незалежнага асяродка творчай інтэлігенцыі),— Яўген Кулік застаецца знакавай постацццю ў культурным і грамадскім жыцці Беларусі другой паловы ХХ-га стагоддзя.

Ён пакінуў не толькі вялікую творчую спадчыну, але і багата ўспамінаў пра сябе ў асяродках калегаў, паплечнікаў і аднадумцаў, частка з якіх склала змест кніжкі “Яўген Кулік”, што падрыхтавана і выдадзена да адкрыцця выстаўкі.


Кулік Яўген Сяргеевіч
1937-2002
Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1957), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1963).
З 1963 – удзельнік мастацкіх выставак.
Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1965 года, старшыня камісіі па народнаму мастацтву, мастак быў выдатным малявальшчыкам, гісторыкам, архівістам, грамадскім дзеячом.







Живопись
Графика
Скульптура
Декоративно-прикладное искусство

English version
English version

Приглашаются к сотрудничеству лица и организации, заинтересованные в проведении выставок и презентаций в одном из залов галереи "Беларт" по ул. К.Маркса, 4