Художественная галерея 'Беларт'  



Выстаўка жывапісу Ўладзіміра Савіча “Fragmenty”

Выстава працуе: 20.04.2012 – 11.05.2012г. штодня з 10.00 да 19.00, акрамя нядзелі.

Адкрыццё а 17 гадзіне 20 красавіка 2012 года ў галерэі Беларускага саюза мастакоў “Беларт” (вул. К.Маркса, д. 4)

На выставе прадстаўлены жывапісныя творы Ўладзіміра Савіча 2010-2012 гг.
Метафарычны і экспрэсіўны жывапіс мастака разлічаны на ўдумлівае і зацікаўленае ўспрыманне.
Большая частка кампазіцый мастака, склаўшых экспазіцыю, – вынік творчага пераасэнсавання і падкрэслена асабістага стаўлення да велічнай і трагічнай гісторыі Беларусі.



Уладзімір Пятровіч Савіч
Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (з 1990 г.),
Лаўрэат дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2008 г.),
Ганаровы акадэмік Расійскай акадэміі мастацтваў (з 2009 г.),
Старшыня Беларускага саюза мастакоў,
Прафесар
Нарадзіўся 22 красавіка 1952 г. Мінская вобласць, п. Хатавічы
Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1976 г.)
Працуе ў галіне станкавай і кніжнай графікі, жывапісу і пластыкі.
З 1972 г. удзельнік міжнародных і рэспубліканскіх мастацкіх выставах, у тым ліку персанальных.
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музее сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, фондах Беларускага саюза мастакоў і Міністэрства культуры Рассіі, Трэццякоўскай галереі (Масква), а таксама ў галерэях і прыватных калекцыях Беларусі і іншых краін.





Живопись
Графика
Скульптура
Декоративно-прикладное искусство

English version
English version

Приглашаются к сотрудничеству лица и организации, заинтересованные в проведении выставок и презентаций в одном из залов галереи "Беларт" по ул. К.Маркса, 4