Художественная галерея 'Беларт'  



“Метамарфозы” (сумесная выстава жывапісу Джузепе Аціні (Італія) і Сяржука Цімохава (Беларусь)

Выстава працуе 16.05.2012 - 30.05.2012
Адкрыццё 16.05.2012г. а 17.00 гадзіне.

"Італьянскі мастак Джузепе Аціні знаходзіць беларускага творцу Сяржука Цімохава, каб зладзіць з ім сумесную выставу. Што ўбачыў італьянец, заклапочаны канцом свету, у жывапісе беларускага аўтара, які ўзнаўляе ў сваіх работах складаныя структуры паганскай міфалогіі? Якія працы выбірае Сяржук Цімохаў, каб адшукаць у формах сваёй творчасці адэкватны адказ на апакаліпсічныя прадчуванні Джузепе? Чорныя дзіркі, што запаланілі жывапісныя работы італьянскага творцы, разбураюць не столькі плоскасць палатна, колькі нашу карціну свету. Сяржук Цімохаў прапануе пазітыўнае рашэнне, аднак гэты «пазітыў» атрымліваецца амбівалентным. Яйка – сімвал пачатку жыцця -- у некаторых яго творах ператвараецца ў аналаг чорнай дзіркі. Такім чынам, кола замыкае сама экспазіцыя: нараджэнне ўтрымлівае пачатак разбурэння, а канец вызваляе месца для новых формаў існавання." Алеся Белявец.

Джузепе Аціні 1960 г.н. (г. Турын, Італія)
Выставы апошняга часу:
2009 - запрошаны на Міжнародны фестываль кітайскай акварэлі (г.Лушань,Китай).
2009 - Міжнародны біянале акварэлі (г.Мінск)
2010 - выстава ў музеі "Лью Айзу мастацтва" (г.Шанхай, Кітай)
2010 - “Экспо- арт” (г.Шанхай, Кітай)
2011 - персанальная выстава ў галерэі Domus Turca Ferrara (Італія).

Сяржук Цімохаў 1960г.н. (г. Мінск, Беларусь)
У 1979 г. скончыў Мінскую мастацкую вучэльню.
У 1984 г. - Беларускую Акадэмію мастацтваў.
Cябра Беларускага саюза мастакоў з 1989 г.
Працуе ў жанры станкавага жывапісу і графікі, манументальнага-дэкаратыўнага мастацтва.
Удзельнік шматлікіх сумесных і персанальных выставак.
Творы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі (г.Мінск), Музеі сучаснага мастацтва Беларусі (г.Мінск), Мастацкім фондзе Саюза мастакоў Беларусі (г. Мінск), Мастацкім фондзе Міністэрства культуры Расіі, Музеі М. Шагала ( г.Віцебск), Полацкім мастацкім музеі (г. Полацк), і ў іншых калекцыях на радзіме і за межамі.










Живопись
Графика
Скульптура
Декоративно-прикладное искусство

English version
English version

Приглашаются к сотрудничеству лица и организации, заинтересованные в проведении выставок и презентаций в одном из залов галереи "Беларт" по ул. К.Маркса, 4