Художественная галерея 'Беларт'  



Выстава керамікі і графікі Уладзіміра Андрыянава

Выстава працуе 12.06.2012 - 27.06.2012
Адкрыццё 12.06.2012г. а 17.00 гадзіне.

У экспазіцыю персанальнай выставы Ўладзіміра Андрыянава увайшлі асобныя керамічныя і графічныя кампазіцыі майстра 2000-ых гг.. Тонкае пачуццё гумару, адметная вобразнасць, непаўторнасць і запамінальнасць персанажаў, выразнасць формы і разнастайнасць апрацоўкі фактуры адрозніваюць кожны з яго керамічных твораў. Графічныя працы Ўладзіміра Андрыянава створаны паводле ўбачанага падчас шматлікіх вандровак па Беларусі, Расіі, Італіі, Германіі і іншых краінах. Працы, натхнёнымі рэальнымі ўражаннямі дапоўнены творамі, народжанымі творчай фантазіяй мастака: касмічныя далягляды, адлюстраванні лягендарных падзей. Сакавітае колеравае вырашэнне, увага да дэталяў і дакладнае кампазіцыйнае мысленне ўласцівы большасці з яго аркушаў, створаных у тэхніцы пастэлі.

Андрыянаў Уладзімір Ільіч
Нарадзіўся ў 1944г. у г. Архангельск, Расія.
Жыве і працуе ў г. Гомелі, Беларусь.
У 1972 скончыў Маскоўскі тэхналагічны інстытут, факультэт дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
З 1972 г. удзельнічаў у больш, чым у 80-ці мастацкіх выставах у Беларусі, Расеі, Польшчы, Партугаліі, Эстоніі, Германіі .
Працуе пераважна ў кераміцы (шамот, фарфор), а таксама ў графіцы і жывапісу.
З 1977г. – сябра Беларускага саюза мастакоў.
За апошнія сем год мастаком выканана больш за 30 дэкаратыўна-архітэктурных кампазіцый з ужываннем розных стойкіх матэрыялаў для г. Гомеля і г. Мінска.
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Гомельскім гісторыка-краязнаўчым музеі, фондах Міністэрства культуры Расіі, фондах Беларускага саюза мастакоў, у прыватных калекцыях шматлікіх краін свету.











Живопись
Графика
Скульптура
Декоративно-прикладное искусство

English version
English version

Приглашаются к сотрудничеству лица и организации, заинтересованные в проведении выставок и презентаций в одном из залов галереи "Беларт" по ул. К.Маркса, 4