Художественная галерея 'Беларт'  



Выстава "Страчаная Бацькаўшчына"

Мастацкая галерэя Беларт Беларускага саюза мастакоў запрашае на адкрыццё мастацкай выставы “Страчаная Бацькаўшчына” да 200-х угодкаў пачатку вайны Напалеона з Расейскай імперыяй і ўзнаўлення Вялікага Княства Літоўскага.

Мастакі паказваюць на выставе творы, прысвечаныя гісторыі і культуры ВКЛ, якое было калыскай беларускага этнасу, развіцця беларускай культуры. Творцы малююць некаторыя вайсковыя падзеі на тэрыторыі Беларусі-Літвы, удзельнікаў гэтай вайны і яе жахлівыя вынікі. Страчаная Бацькаўшчына 17 гадоў таму ў выніку падзелу Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў у 1772-1793 гг. і захопу ВКЛ Расеяй у 1795 годзе была добра памятная і ўмілаваная. Таму большасць насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага сустракала еўрапейскую армію Напалеона як вызваліцеляў.

У выставе прымаюць удзел сябры Беларускага саюза мастакоў : Уладзімір Крукоўскі, Базыль Камароў, Хведар Кісялёў, Мікола Купава, Віктар Маркавец, Павел Татарнікаў, Барыс Первунінскіх і іншыя мастакі. Адкрыццё выставы адбудзецца 28 чэрвеня 2012 г. а 18-ай гадзіне па адрасу: г. Мінск, вул. К. Маркса, 4.

Удзельнікі выставы “Страчаная Бацькаўшчына”:

Зіменка Аляксандр Іванавіч, 1946 г.н.
1970 – скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў М. Бяляева, Т. Паражняка. З 1966 – удзельнічае ў мастацкіх выстаўках. Працуе ў дэкаратыўна-прыкладном мастацтве (кераміка). З 1979 – сябра Беларускага саюза мастакоў. Творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах Беларускага саюза мастакоў, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Фондах Міністэрства культуры Расіі.

Камароў Васіль Васільевіч, 1953 г.н.
1978 – скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў В. Шаранговіча. З 1976 – удзельнічае ў мастацкіх выстаўках. Працуе ў станковай, а таксама кніжнай графіцы. З 1988 – сябра Беларускага саюза мастакоў. Творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Магілеўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава, Магілеўскім абласным краязнаўчым музеі, Навагрудскім краязнаўчым музеі, музеі г. габрава (Балгарыя).

Кісялёў Фёдар Стэфанавіч, 1946 г.н.
1971 – скончыў Віцебскі педагагічны інстытут, мастацка-графічны факультэт. Вучыўся ў Ф. Гумена, А. Някрасава. З 1970 удзельнічае ў мастацкіх выстаўках. Працуе ў акварэлі. З 1978 – сябра Беларускага саюза мастакоў. Творы мастака захоўваюцца у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах Беларускага саюза мастакоў, Міністэрства культуры Расіі, Магілеўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава.

Крукоўскі Ўладзімір Якаўлевіч, 1937 г.н.
1972 – скончыў Віцебскі педагагічны інстытут, мастацка-графічны факультэт. З 1972 – удзельнічае ў мастацкіх выстаўках. Працуе ў галіне плаката. Аўтар эталона былога дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь “Пагоня” (у сааўтарстве з Я.Куліком), публікацый па гісторыі беларускай прыватнай геральдыкі ў часопісе “Спадчына”. Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1975 г. Творы мастака захоўваюцца у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі, Дзяржаўным літаратурным музеі імя Максіма Багдановіча, у Дзяржаўным літаратурным музеі імя Янкі Купалы, у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа

Кулік Яўген Сяргеевіч, 1937-2002.
Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1957), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1963). З 1963 – удзельнік мастацкіх выставак. Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1965 года, старшыня камісіі па народнаму мастацтву, мастак быў выдатным малявальшчыкам, гісторыкам, архівістам, грамадскім дзеячом.<

Купава Мікалай Мікалаевіч, 1946 г.н.
Працуе у галіне кніжнай і станковай графікі, акварэлі, жывапісу. Выканаў мастацкае аздабленне звыш 30-ці кніг і альбомаў. За мастацкае аздабленне энцыклапедычнага даведніка "Францыск Скарына і яго час" (1988) узнагароджаны дыпломам і медалём імя Францыска Скарыны. Лаўрэат прэміі Беларускага Фонда Тадэвуша Касцюшкі. Пераможца конкурса "Вечныя гарады" і ўзнагароджаны паездкай у Рым. Браў удзел болей як у 70 нацыянальных, персанальных і міжнародных выставах. Творы мастака захоўваюцца у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, у Дзяржаўным музеі Вялікай Айчыннай вайны Беларусі, у Дзяржаўным літаратурным музеі імя Максіма Багдановіча, у Дзяржаўным літаратурным музеі імя Янкі Купалы, у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа, у Мінскім абласным музеі ў Маладэчна, у музеі гісторыі і культуры Аршаншчыны, у музеі-запаведніку "Заслаў'е", у Беларускім музеі ў Нью-Ёрку, у прыватных зборах ЗША, Эстоніі, Літвы, Польшчы, Украіны.

Марачкін Аляксей Антонавіч (Алесь Мара), 1940 г.н.
1962 – скончыў Віцебскі педагагічны інстытут, мастацка-графічны факультэт. 1972 – скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў І. Ахрэмчыка, Н. Воранава. З 1966- удзельнічае ў мастацкіх выстаўках. Працуе ў станкавым жывапісу ў жанрах фігуратыўнай кампазіцыі і партрэта. З 1977 – сябра Беларускага саюза мастакоў. 1992 – узнагароджаны медалём Францыска Скарыны. Творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах Беларускага саюза мастакоў, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Магілеўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава, Музеі гісторыі рэлігіі ў г. Гродна, Музеі беларускай культуры ў г. Гайнаўка (Польшча), Беларускім музеі ў г. Ляман (Германія).

Первунінскіх Барыс Іванавіч, 1941 г.н. Жыве ў г. Магілёве
1972 – скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў В. Шаранговіча. З 1966 – удзельнічае ў мастацкіх выстаўках. Працуе ў станковай графіцы і жывапісу. З 1974 – сябра Беларускага саюза мастакоў. Творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах Беларускага саюза мастакоў, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Магілеўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава, Магілеўскім абласным краязнаўчым музеі, выставачным аб’яднанні “Цэнтральным дом мастака” ў Маскве.

Прыешкін Валянцін Рыгоравіч, 1951 г.н.
1976 – скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў М. Беляева. З 1974 – удзельнічае ў мастацкіх выстаўках. Працуе ў дэкаратыўна-прыкладном мастацтве (кераміка), жывапісу. З 1980 удзельнічае ў мастацкіх выстаўках. З 1980 – сябра Беларускага саюза мастакоў. Творы захоўваюцца ў фондах Беларускага саюза мастакоў.

Татарнікаў Павел Юр’явіч, 1971 г.н.
1995 – скончыў Беларускую Акадэмію мастацтваў. Працуе ў станковай і кніжнай графіцы, пераважна ў акварэлі. З 1997 – сябра Беларускага саюза мастакоў.














Живопись
Графика
Скульптура
Декоративно-прикладное искусство

English version
English version

Приглашаются к сотрудничеству лица и организации, заинтересованные в проведении выставок и презентаций в одном из залов галереи "Беларт" по ул. К.Маркса, 4