Художественная галерея 'Беларт'  



Выстава жывапісу Ўладзіміра Тамашэвіча ”Неад’емнае”

Выстава працуе: 16.01.2013 – 29.01.2013г. штодня з 10.00 да 18.00, акрамя нядзелі.
Адкрыццё – 16 студзеня 2013 г. а 17-ай гадзіне.

На сваёй персанальнай выставе ў Мінску, арганізаванай Беларускім саюзам мастакоў з нагоды 50-гадовага юбілею мастака з Маладзечна, Уладзімір Тамашэвіч прадстаўляе серыю краявідаў 2005 – 2010 гадоў. У сваёй творчасці мастак доўжыць традыцыю лірычнага пейзажнага жывапісу, якая ужо на працягу многіх дзесяцігоддзяў прыцягвае ўвагу, як мастакоў, гэтак і аматараў мастацтва. Пазбаўленыя канкрэтызацыі, выкананыя ў абагульненай жывапіснай манеры, стрыманыя па каларыстычнаму вырашэнню, жывапісныя кампазіцыі Уладзіміра Тамашэча перадаюць аўтарскае, даволі паэтычнае, ўспрыманне някідкай прыгажосці беларускай прыроды ў разнастайных яе праявах.

Уладзімір Тамашэвіч
нарадзіўся 22 жніўня 1963 г. у вёсцы Палачаны Маладзечанскага раёна.
Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя Глебава ў 1982 г.
З 2000 г. – сябра Беларускага саюза мастакоў.
З 2002 года – сябра творчай суполкі “Пагоня” пры Саюзе мастакоў.
Працуе ў галіне станкавага жывапісу і графікі.
Творы знаходзяцца ў прыватных зборах Беларусі і замежжа.
Жыве ў г. Маладзечна.










Живопись
Графика
Скульптура
Декоративно-прикладное искусство

English version
English version

Приглашаются к сотрудничеству лица и организации, заинтересованные в проведении выставок и презентаций в одном из залов галереи "Беларт" по ул. К.Маркса, 4