Художественная галерея 'Беларт'  



Выстава жывапісу Віктара Ціханава "Травы і кветкі"

Адкрыццё: 28 лютага 2013 г. а 17-ай гадзіне.
Выстава працуе: 28.02.2013 – 10.03.2013г., штодня з 10.00 да 18.00, акрамя нядзелі.
Вядомы беларускі мастак Віктар Ціханаў прадстаўляе свае новыя жывапісныя творы. Напярэдадні вясны і жаночага свята Віктар Ціханаў падаруе ўсім цеплыню і шматфарбнасць вясенніх і летніх кветак і траў.
Апроч жывапісу, на аўкцыёне пад час адкрыцця выставы таксама можна будзе ўбачыць і набыць малыя дэкаратыўныя формы (талеркі, бутэлькі і г.д.), распісаныя мастаком. На вернісажы будзе гучаць класічная музыка ў выкананні лаўрэатаў абласных і рэспубліканскіх конкурсаў, навучэнцаў дзіцячай школы мастацтваў г. Заслаўля.
Ціханаў Віктар Пятровіч
Нарадзіўся ў 1955 г. у в.Пукшына Віцебская вобл.
1978 г. – скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў Г. Вашчанкі.
З 1976 – удзельнічае ў шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных мастацкіх выставах.
Працуе ў манументальным і станковым жывапісу.
Асноўныя творы: вітражы для вакзала г. Маладзечна, Літаратурнага музея М. Багдановіча ў Мінску: роспіс і разьба для залы прыёмаў гасцініцы Саўміна ў г. Міску, роспісы царквы Пятра і Паўла ў г. Сямяцічы (Польшча) і іканастаса Свята-Мікалаеўскай царквы ў г. Брэсце і г.д.
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, фондах Беларускага саюза мастакоў, галерэі Крыстобаля Габарона (Іспанія), музеі Акадэміі мастацтваў г. Гранада, Нацыянальнай бібліятэцы г. Мадрыда, музеі сучаснай іспанскай гравюры г. Марбэлья (усе ў Іспаніі), “Zimmerly Art Museum” г. Нью-Брунсвік (ЗША).
Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1983 г.










Живопись
Графика
Скульптура
Декоративно-прикладное искусство

English version
English version

Приглашаются к сотрудничеству лица и организации, заинтересованные в проведении выставок и презентаций в одном из залов галереи "Беларт" по ул. К.Маркса, 4