Художественная галерея 'Беларт'  



Персанальная выстава жывапісу Элеаноры Бубашкінай «Адлюстраванні»

Мастацкая галерэя Беларт запрашае на персанальную выставу жывапісу Элеаноры Бубашкінай “Адлюстраванні”, адкрыццё якой адбудзецца а 18-ай гадзіне 27.05.2015 г. па адрасу: г. Мінск, вул. К. Маркса, 4.

Выстава будзе працаваць 27.05 – 10.06 2015 г. штодня, акрамя нядзелі, з 11.00 да 20.00, субота - з 11.00 да 19.00

З уступнага артыкула мастацтвазнаўцы Галіны Багданавай:

"Элеанора Бубашкіна ад прыроды адорана рэдкім на сёння талентам бачыць гармонію ў рэальным жыцці… будучы сапраўдным прафесіяналам, яна здолела захаваць непасрэднасць успрымання і светлы, натхнёны, дзіцячы погляд на свет. Сваімі творамі яна быццам прыадчыняе перад намі шлях да гармоніі, да гармоніі з самім сабою і навакольнай рэчаіснасцю, ад якой не варта ўцякаць у свет фэнтазі. Лепш спыніцца і прыгледзецца, прыслухацца, пра што перашэптваюцца дзікія ружы, перамаўляюцца ракавіны на беразе мора ці казачна прыгожыя коні…

Хараство, гармонія разлітыя вакол нас, і сапраўдны мастак, пераўтвараючы сваё захапленне ў жывапісную рэальнасць, дае кожнаму з нас магчымасць іншымі, не стомленымі, а захопленымі вачыма зірнуць на свет.

... Самае цяжкае ў творчасці далучыць гледача да філасофіі быцця праз вобразы простыя, зразумелыя. Лірычны, інтымны, гранічна шчыры жывапіс Элеаноры Бубашкінай хавае ў сабе высокі прафесіяналізм, дакладнае ўспрыманне натуры, музычнае валоданне колерам. Яе творы дапамагаюць адчуць хараство і смак натуральнасці. Яе жывапісныя сны кранаюць да глыбіні душы і заварожваюць…”

Элеанора Бубашкіна нарадзілась у 1967 г.. У 1986 –завершыла навучанне ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя А. Глебава.

1992 – завершыла навучанне па спецыяльнасці “Жывапіс” Беларускай Дзяржаўнай Акадэміі мастацтваў.

1994-1998 – стажыравалася ў творчай майстэрні Акадэміка М. А. Савіцкага.

З 1995 – у Беларускім саюзе мастакоў 1998 – працавала выкладчыкам ММВ імя А. Глебава.

З 2009 – выкладае ў гімназіі-каледжы мастацтваў імя І. Ахрэмчыка.

З 2001 – удзельніца штогадовых мастацкіх пленэраў у Польшчы, Славакіі, Францыі і Ўкраіны і мастацкіх выставак.

Творы знаходзяцца ў Музеі сучаснага мастацтва ў Мінску, у Літаратурным музеі імя Я. Купалы і ў прыватных калекцыях у Беларусі і за мяжой.


























Живопись
Графика
Скульптура
Декоративно-прикладное искусство

English version
English version

Приглашаются к сотрудничеству лица и организации, заинтересованные в проведении выставок и презентаций в одном из залов галереи "Беларт" по ул. К.Маркса, 4