Художественная галерея 'Беларт'  



Выстава жывапісу Івана Козела

"Ваколіцы Мінска"

Мастацкая галерэя Беларт запрашае на выставу жывапісу Івана Козела “Ваколіцы Мінска”, адкрыццё якой адбудзецца а 17-й гадзіне 3 мая 2017 г. па адрасе: г. Мінск, вул. К. Маркса, 4. Уваход вольны.

Выстава будзе працаваць 3 - 18 мая 2017 г. штодня, акрамя нядзелі, з 11.00 да 20.00.

На выставе Иван Козел прадстаўляе жывапісныя працы 1998-2017 гадоў, прысвечаныя архітэктурным і прыродным ландшафтам Міншчыны.

З артыкула кандытата мастацтвазнаўства Галіны Горавой:

“У выставе робiцца спроба злучыць прыкметы нацыянальнага прыроднага i архiтэктурнага асяроддзя, каб перадаць пазнавальны вобраз i каларыт беларускага ландшафта. У карцiнах злучаюцца явы прыроды i гiстарычныя архiтэктурныя збудаваннi. Сутнасць раскрыцця пейзажнага вобразу - не толькi ў растварэннi душы мастака у любовi да прыроды, але таксама ў спасцiжэннi фiласофскай сутнасцi навакольнага свету, у выяўленнi асноў нацыянальнай ментальнасцi,у аднаўленнi гiстарычнай памяцi свайго народу…

… стрыманасць палітры і праца з вялікімі колеравымі адносінамі складаюць аснову творчай манеры Івана Козела. Напэўна, дзякуючы гэтай індывідуальнай рысе надзвычай плённым было творчае судакрананне маладога жывапісца з асобай і метадалагічным прынцыпам М. Савіцкага – “пісаць не побыт, а быццё”, адбіраць і супастаўляць элементы мастацкай формы, ніколі слепа не пераймаць прыроду і не капіраваць натуру. Паводле гэтай жывапіснай прэамбулы, мінімізацыя сродкаў твора не даніна экспрэсіянізму, а метад дасягнення адпаведнасці формы зместу…

… Сюжэтна-тэматычныя прыярытэты жывапісу Івана Козела вызначаны паэтыкай натуральнага шматаблічнага жыцця прыроды, вечнай ідэяй гарманічнага суіснавання чалавека і яго асяроддзя… сціплыя, пазбаўленыя знешняй эфектнасці архітэктурна-ландшафтныя віды прасякнуты элегічнымі нотамі. Тут прыметы нацыянальнага прыроднага і архітэктурнага асяроддзя, а таксама пазнавальны, прыглушаны і стрыманы каларыт беларускага ландшафту далучаюць гледача да павольнага і шчырага аўтарскага маналогу…

… Апора на пленэрную практыку дазваляе жывапісцу дакладна перадаваць танальныя адносіны натуры; шматлікія штудыі спрыяюць пераканаўчай характарыстыцы стану прыроды…

… Нацыянальная мастацкая традыцыя настолькі адчувальная у пейзажах Івана Козела, што цяжка пераадолець спакусу разглядаць яго творчасць “як люстэрка” пейзажнага жывапісу Беларусі…”

Козел Iван Малаевіч нарадзіўся 29.04.1962 у в. Нёўда Навагрудскага р-на, Гродзенскай вобл.

У 1996 - скончыў Беларускую Акадэм i ю мастацтваў, аддзяленне жывап i су. Выкладчык i : М.В. Данцыг, А. А. Марачк i н.

1997-2000 – стажыраваўся ў творчых Акадэм i чных майстэрнях М i н i стэрства культуры Рэспубл i к i Беларусь, к i раўн i к М.А.Сав i цк i .

Працуе ў розных жанрах станковага жывап i су, пераважна ў пейзажы.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1999 г.

З 2001 – выкладае ў г i мназ ii -каледжы мастацтваў I .В.Ахрэмчыка.

З 1989 – пастаянны удзельн i к рэспубл i канск i х i м i жнародных мастацк i х выставак (усяго больш за 50):

1997- м i жнародны пленэр мастако ў СНГ г. Б i шкек, Кыргыстан.

1998 – фестываль « Творчество молодых» г. Масква.

2001 – Рэспубл іканская мастацкая выстава “Беларусь – ІІІ тысячагоддзю”

2008 – I -ая Рэспубл i канская б i енале жывапісу, граф i к i i скульптуры, прысвечаная 70-годдзю Беларускага саюза мастакоў, г. М i нск.

2008 – III -ц i м i жнародны фестываль пейзажа прысвечанага В.К.Цв i рко. ННБ г. Мінск.

2010 – II -ая Беларуская б i енале жывапісу, граф i к i i скульптуры, г.М i нск.

2012 – II -г i фэст Беларускага духоўнага мастацтва, г.М i нск.

2012 – Рэспубліканская мастацкая выстаўка “Ад Менска да Мінска”

2013 – мастацкая выстава «Праект»

2014 - IV Беларуская бiенале жывапісу, графiкi i скульптуры “Формазмест – 703” г. Мiнск.

2015 – мастацкая выстаўка “Лабірынт-2”

2016 – Рэспубліканская мастацкая выстаўка “Князь Альгерд у выяленчым мастацтве”

2016 – міжнародны пленэр “Русская Атлантида”, г. Аляксандраў Уладзімірскай вобл., Расія.

2016 – V біенале жывапісу, графікі і скульптуры “Бі-5”

2016 – Рэспубліканская выстаўка да ХХІІ з`езду БСМ.

 

Персанальныя выставы:

 

1995 – Дзятлаўск i музей народнай славы.

2001 – музей г i сторы i беларускага к i но, галерэя « LaSandr » г.М i нск.

2003 – Дзятлаўск i г i сторыка-краязнаўчы музей.

2003 – музей г i сторы i беларускага к i но, галерэя « ONIK », г. М i нск.

2010 – Дом-музей А.Мiцкевiча , г.Навагрудак.

2012 – Палац мастацтваў, г. Мінск (да 50-годдзя з дня нараджэння мастака)

2012 – Дзятлаўскі гісторыка-краязнаўчы музей “Родная старонка”

2013 – “Пейзажы Беларусі”. Пад час правядзення ХІІІ свята музыкі “Заслаўе-2013”

 

Творы знаходзяцца ў гісторыка-культурным музеі-запаведніку “Заслаўе”, Доме-музе i А. М i цкев i ча ў Навагрудку, л i таратурным музе i М.Багданов i ча ў М i нску, Дзятлауск i м г i сторыка-краязнаўчым музе i , Крычаўск i м г i старычным музе i , прыватных зборах Беларус i , Расіі, ЗША і інш.

 























Живопись
Графика
Скульптура
Декоративно-прикладное искусство

English version
English version

Приглашаются к сотрудничеству лица и организации, заинтересованные в проведении выставок и презентаций в одном из залов галереи "Беларт" по ул. К.Маркса, 4