Художественная галерея 'Беларт'  



Выстава жывапісу Алеся Філіповіча і Яраслава Філіповіча "Асяроддзе жыцця"

23 красавіка 2019 года а 17ай гадзіне мастацкая галерэя Беларт ГА “Беларускі саюз мастакоў”

запрашае на адкрыцце выставы жывапісу Алеся Філіповіча і скульптуры Яраслава Філіповіча

“Асяроддзе жыцця” .

Выстава будзе адчынена да 10 мая 2019 года па адрасе: г. Мінск, вул. К. Маркса, 4 (Пн. – Пт. з 11.00 да 20.00, Сб. з 11.00 да 19.00, Нядзеля – выхадны).

Выстава “Асяроддзе жыцця” арганізавана Беларускім саюзам мастакоў да 60-годдзя са дня

нараджэння жывапісца Алеся Філіповіча. На ёй майстар прадстаўляе палотны, створаныя

пераважна ў пейзажным жанры. Алесь Філіповіч – актыўны ўдзельнік многіх рэспубліканскіх і

міжнародных пленэраў. Да таго на працягу многіх гадоў ён працягвае ўласны, самастойны

этнаграфічна-краязнаўчы пошук: уважліва вывучае сваю малую радзіму Ўздзеншчыну, дзе

апошнім часам жыве і працуе на сядзібе бацькоў ў вёсцы Куль.

Побач з жывапіснымі палотнамі Алеся Філіповіча на выставе будуць прадстаўлены бронзавыя

творы яго сына, таленавітага скульптура Яраслава.

Філіповіч Алесь (Філіповіч Аляксандр Міхайлавіч) нарадзіўся ў 1959 годзе.

У 1974 г. скончыў мастацкую школу, у 1979 г. мастацкую вучэльню і ў 1993 г. Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (аддзяленне станковага жывапісу).

Першая ўсесаюзная выстава маладых мастакоў, якая адбылася ў 1982 годдзе, стала пачаткам выставачнай дзейнасці мастака.

3 1993 па 2003 год працаваў настаўнікам малюнку, жывапісу і кампазіцыі ў Беларускім рэспубліканскім вучэбным комплексе гімназіі-каледжы мастацтваў імя Ахрэмчыка.

Прымаў удзел у шматлікіх нацыянальных і міжнародных мастацкіх выставах і пленэрах у Беларусі, Літве, Польшчы, Германіі, Францыі, Італіі, Расіі.

Алесь Філіповіч - сябра Беларускага саюза мастакоў, працуе ў жанры гістарычнай карціны,

партрэта, краявіда.

Карціны знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі, Амерыкі, Канады, Англіі, Расеі, Украіны,

Германіі і Літвы.

Партрэт народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча знаходзіцца ў Беларускім нацыянальным Гудзевічскім музеі, у Слуцкай карціннай галерэі – карціна “Восень. Палескі пейзаж”, у Нацыянальнай Бібліятэцы Рэспублікі Беларусь – тры краявіды.

У 2003-2004 г.г. у г. Мінску прайшлі персанальныя выставы, прысвечаныя 450-годдзю Рэфармацыі ў Беларусі.

У 2003 г. прымаў удзел у выставе ў г. Альбэрабэлла (Італія).

У 2009-2010 гг. адбыліся персанальныя выставы ў гісторыка-краязнаўчым музеі г. Узда і ў карціннай галерэі г. Слуцка, у 2011 г. у краязнаўчым музеі г. Капыля, у 2012 г. у Пухавіцкім раённым краязнаўчым музеі. У 2013 годзе прымаў удзел у выставе “З-пад вытокаў Нёманскіх” у гісторыка-краязнаўчых музеях г. Узда, г. Нясвіжа, г, Салігорска, г. Пінска, г. Навагрудка і г. Клецка.































Живопись
Графика
Скульптура
Декоративно-прикладное искусство

English version
English version

Приглашаются к сотрудничеству лица и организации, заинтересованные в проведении выставок и презентаций в одном из залов галереи "Беларт" по ул. К.Маркса, 4