Художественная галерея 'Беларт'  



Выстава жывапісу Ўладзіміра Новака "Водгук лета"

31 мая 2019 г. а 17-ай гадзіне ў мастацкай галерэі Беларт ГА «Беларускі саюз мастакоў” адбудзецца адкрыццё выставы жывапісу Ўладзіміра Новака “Водгук лета”.

Выстава працягнецца па 15 чэрвеня 2019 года па адрасе: г. Мінск, вул. К. Маркса, 4. Пн. – Пт. з 11.00 да 20.00, Сб. з 11.00 да 19.00. Нядзеля – выхадны.

Уваход вольны.



Выстава “Водгук лета” арганізавана Беларускім саюзам мастакоў да 80-годдзя з дня нараджэння жывапісца Ўладзіміра Новака і будзе праходзіць у межах Мiжнароднага фестывалю «Арт-Мiнск» на пляцоўцы галерэi Беларт .

На выставе прадстаўлены палотны з розных серый мастака. Творы, аб’яднаныя спартыўнай тэматыкай, якую Уладзімір Новак распрацоўвае на працягу некалькіх апошніх дзесяцігоддзяў, выстаўлены ў нашай галерэі ўпершыню. Іх адрозніваюць шматфігурныя дынамічныя кампазіцыйныя вырашэнні і ўласцівая Ўладзіміру Новаку свабодная, экспрэсіўная манера жывапісу.

Дапоўняць экспазіцыю творы з тэатральнага цыклу, абагульненыя краявіды беларускай прыроды, разнастайныя фларыстычныя матывы, а таксама палотны, стылізаваныя пад наіўны жывапіс.

Уладзімір Лявонцьевіч Новак нарадзіўся ў 1939 г. у г. Крычаў Магілёўскай вобласці.

У1964 – скончыў Мінскую мастацкую вучэльню.

У 1969 – Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў А. Малішэўскага, У. Стэльмашонка, Г. Вашчанка.

З 1968 – удзельнічае ў мастацкіх выстаўках.

Працуе ў манументальна-дэкаратыўным і станкавым жывапісу.

З 1973 – у Беларускім саюзе мастакоў.

Аўтар роспісу “Навука” на будынку Мінскай школы № 6, “Вучоныя” на будынку Пінскага тэхнікума; вітражоў “Спорт” у Беларускай акадэміі фізічнага выхавання і спорта; жывапісных серый “Парусный спорт”, “Футбалісты” , “Хакеісты”, “Гімнасткі”, шэрагу жывапісных партрэтаў вядомых дзеячоў культуры Беларусі. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Цэнтры сучаснага мастацтва ў Мінску, у фондах Беларускага саюза мастакоў, Міністэрства кульутры Расіі, галерэі спорта ў Парыжы, у прыватных калекцыях розных краін свету.




























Живопись
Графика
Скульптура
Декоративно-прикладное искусство

English version
English version

Приглашаются к сотрудничеству лица и организации, заинтересованные в проведении выставок и презентаций в одном из залов галереи "Беларт" по ул. К.Маркса, 4