Художественная галерея 'Беларт'  



Выстава жывапісу Мікалая Андруковіча "Нарачанскія дні"

30 верасня 2019 года а 17-ай гадзіне мастацкая галерэя Беларт запрашае на адкрыццё выставы жывапісу Мікалая Андруковіча “Нарачанскія дні”.

Выстава будзе праходзіць па 12 кастрычніка 2019 года па адрасе: г. Мінск, вул. К. Маркса, 4. Часы працы: з 11.00 да 20.00 штодня, акрамя нядзелі.

Уваход вольны.

Выстава арганізавана Грамадскім аб’яднаннем “Беларускі саюз мастакоў” і знаёміць з творчасцю сябра Беларускага саюза мастакоў з 1990 года, старшага выкладчыка кафедры мастацка-

педагагічнай адукацыі факультэта эстэтычнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта Мікалая Андруковіча. У экспазіцыі выставы “Нарачанскія дні”, акрамя новай

жывапіснай серыі твораў, натхнёнай маляўнічымі ландшафтамі Нарачанскага наваколля, мастак прадставіць пейзажы і нацюрморты розных гадоў.

Мікалай Мікалаевіч Андруковіч нарадзіўся ў 1959 годзе ў горадзе Жодзіна. Скончыў мастацка-прамысловы факультэт Дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (зараз Дзяржаўная

Акадэмія мастацтваў) у 1980 годзе. Вучыўся ў І. П. Харламава, А. Ф. Семілетава, А. А. Марачкіна. Працуе ў жанрах пейзажа партрэта, нацюрморта, тэматычнай карціны. З канца 2000 года

працуе на кафедры мастацкай і педагагічнай адукацыі факультэта народнай культуры БДПУ. У 2003 годзе скончыў факультэт перападрыхтоўкі спецыялістаў адукацыі Інстытута павышэння

кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў БДПУ.

З 1983 прымае актыўны ўдзел у рэспубліканскіх і міжнародных мастацкіх выставах:

1996 – выстава “Браты Кастусь і Мікалай”, Мінск;

1997 – персанальная выстава “Nikolay Andrukovich in Berlin», Берлін;

1999 – персанальная выстава “Man and city”, Берлін;

2000 – выстава беларускіх мастакоў у Маскве;

2000 – групавая выстава жодзінскіх мастакоў у Жодзіна;

2001 – персанальная выстава беларускага краявіду/ БДПУ, Мінск;

2002 – экалагічная выстава ў Экацэнтры, Мінск;

2002 – перасоўная выстава групы беларускіх мастакоў у г. Золінген, Германія;

2002 – выстава аб’яднання “Пагоня”;

2003 – персанальная выстава ў галерэі “Зямля людзей”, Мінск;

2004 – рэспубліканская выстава жывапісу, Мінск;

2005 – персанальная выстава “Мікалаеўшчынскія краявіды”, Стоўбцы;

2006 – мастацкая выстава “Акварэльная вясна”, Жодзіна;

2007-2008 – выстава “Жодзінцы”, Жодзіна, Полацк, Наваполацк, Мінск, Лагойск;

2008 – групавая выстава жывапісу ў БДПУ, Мінск;

2008 – выстава жывапісу, прысвечаная В.Дуніну-Марцінкевічу, Мінск;

2010 – персанальная выстава жывапісу “Мой край”, Мінск;

2010-2016 – удзел у рэспубліканскіх і гарадскіх групавых выставах, Мінск, Жодзіна;

2017 – выстава жывапісу “Вобраз Рэальнасці”, Мінск;

2018 – персанальная выстава жывапісу / ДУА “Дзіцячая мастацкая школа мастацтваў г. Жодзіна”, Жодзіна;























Живопись
Графика
Скульптура
Декоративно-прикладное искусство

English version
English version

Приглашаются к сотрудничеству лица и организации, заинтересованные в проведении выставок и презентаций в одном из залов галереи "Беларт" по ул. К.Маркса, 4