Художественная галерея 'Беларт'  



Выстава жывапісу "Сузіранне цішыні"

З 20 лiстапада па 17 снежня 2020 года на выставачнай пляцоўцы мастацкай галерыi Беларт (г. Мiнск, вул. К. Маркса, 4)

у межах Мiжнароднага фестывалю мастацтва ART-MINSK 2020 пройдзе выстава жывапiсу «Сузiранне цiшынi».

Уваход вольны



Традыцыйны i, разам з тым, адкрыты для стылiстычных пошукаў, выяўлення мастакоўскай iндывiдуальнасцi, пейзажны жанр сустракаецца ў творчасцi амаль кожнага з беларускiх

жывапiсцаў. Прыцягальнасць i няўлоўная зменлiвасць, разнастайнасць эстэтыкi прыроднага наваколля засяроджваюць увагу мастакоў, натхняе шукаць новыя i адметныя ад папярэднiкаў

кампазiцыйныя i каларыстычныя прыёмы для фiксацыi ўбачанага на палатне, перадачы адчунага пад час сузiрання прыроднага ландшафту.

Выстава «Сузiранне цiшынi» прадстаўляе палотны беларускiх жывапiсцаў розных пакаленняў, для якiх пейзажны жанр стаў адным з вядучых у творчасцi.

Майстэрская перадача непаўторнай у кожную пару года гармонii прыродных колераў, найтанчэйшых праяваў сонечнага святла ўласцiва вясковым краявiдам I. А. Бархаткова.

Палотны В. Ф. Шкаруба ўражваюць падрабязнай манерай адлюстравання прыродных матываў i асаблiвай пазачасовай, сузiральнай вобразнай атмасферай .

Абагульненыя, з выразным лiрычным гучаннем пленэрныя выявы Л. М. Гоманава, экспрэсiуныя фактурныя палотны А. Сушы дапоўнены ў экспазiцыi выставы паэтычнымi панарамнымi кампазiцыямi Я. Батальонка.

У творах маладых таленавiтых мастакоў Юлii Мацуры, Вадзiма Богдана, Вольгi Шкаруба побач з захаваннем традыцыйных прыемаў рэалiстычныга пейзажнага жывапiсу цiкава назiраць фармiраванне ўласнай жывапiснай манеры.




































Живопись
Графика
Скульптура
Декоративно-прикладное искусство

English version
English version

Приглашаются к сотрудничеству лица и организации, заинтересованные в проведении выставок и презентаций в одном из залов галереи "Беларт" по ул. К.Маркса, 4