Художественная галерея 'Беларт'  



Аўтарскі праект Генадзя Драздова "Партрэт. ХХІ стагоддзе "

15 красавіка 2021 года ў 17.30 у галерэі Беларт Грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў” па адрасе: г. Мінск, вул. К. Маркса,4 мастак Генадзь Драздоў прадстаўляе новы

аўтарскі праект “Партрэт. ХХІ стагоддзе”.

Экспазіцыя жывапісу, графікі і мастацкай фатаграфіі Генадзя Драздова будзе працаваць да 4 мая 2021 года штодзённа з 11.00 да 20.00, акрамя суботы і нядзелі.

Уваход вольны .

 

“Усялякі мастацкі твор, і партрэт у тым ліку, створаны ў наш час нясе ў сабе адбітак культурна-эстэтычнага кода XXIст. Нават калі мы звяртаемся да асоб і падзей міулых часоў і эпох, мы

знаходзімся пад уплывам мастацка-пластычных тэндэнцый, тэхналогій сёнешняга часу. У гэтым сэнсе кропка адліка і назва выставы – “Партрэт XXI ст.” Партрэт - самы складаны жанр у

выяўленчым мастацтве і патрабуе велізарнага майстэрства, практычнага досвіду, назіральнасці, і асабліва псіхалагічны партрэт.

Сённе большасць людзей ходзяць у масках, але гэта не маскі ад соvid, а “дзяжурная” усмешка, несур’езная сур’езнасць, фальш і г.д. Задача мастака зняць гэтую маску, аголіць душу і

пластычнымі сродкамі намаляваць чалавечую сутнасць.

У 2011 г. я з гуманітарнай місіяй наведаў дзіцячую ўстанову для дзяцей з адхіленнямі ў развіцці. Непасрэднасць, чысціня, глыбіня і невытлумачальнасць іхных твараў і вобразаў уразілі

настолькі, што я вырашыў стварыць цыкл партрэтаў гэтых дзетак. У гэтых дзетак няма масак, яны такія якія есць насамрэч. Яны надзвычай цікавыя выяўленча і не агрэсіўныя

ў адрозненні ад агрэсіі і дуалізма сёнешняга часу.

Фатаграфіі так сама адбіралісь з маей калекцыі па прынцыпу вобразнай мастацкай адметнасці, глыбіні псіхалагічнага стана і цікаўнасці самаго чалавека як асобы. У большасці гэта

таленавітыя вядомыя людзі з пакручастым лесам і адметнай біяграфіяй.

Спалучэнне мастацкіх сродкаў выяўленчага мастацтва жывапісу і фатаграфіі - адметнасць і крэатыў выставы “Партрэт XXIст.” Генадзь Драздоў


Генадзь Драздоў нарадзіўся 11 сакавіка 1959 г. у в. Паддуб’е Рагачоўскага раёна Гомельская вобласці.


Скончыў Мінскую мастацку ю навучальню імя А. Глебава (1979), Беларускую акадэмію мастацтваў (1989). Вучыўся ў Івана Чухраева, Віктара Маркаўца.


Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1999 г.


У мастацкіх выставах бярэ ўдзел з 1981 г.


Творы экспанаваліся на выставах у Беларусі, Польшчы, Чэхіі, Нямеччыне, ЗША, Нарвегіі, Бельгіі, Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, Украіне, Расеі.


Наладзіў больш за дзесяць персанальных выставаў у Беларусі і за яе межамі.


Працуе ў галіне графікі, жывапісу, мастацкіх праектаў. Найбольш значныя творы: “Малітва аб незалежнасці Беларусі”, “Рэхаформ”, “Вяртанне блуднага сына”, “Шлях вузкай брамай”,

“Час восені”, “П а кінуты Беларускі дом”, нізка “Фрагменты беларускага барока”.


Узнагароджаны дыпломам І ступені за серыю графічных працаў на ІІ Мінскай міжнароднай выставе графікі (2009), дыпломам ІІІ ступені (у намінацыі лічбавае фота) на І V Мінскім

міжнародным фестывалі лічбавага мастацтва (2013).

Аўтар шматлікіх канцэптуальных праектаў: “І Фэст Беларускага духоўнага мастацтва”, Мінск, Палац мастацтва (1999); “ ART рэйтынг”, Мінск, галерэя “Золата” (2001); “Перформанс

“Вясны””, Мінскі касцёл св. Сымона і Алены (2001); Кіеў (2005); “ІІ Фэст Беларускага духоўнага мастацтва”, Мінск, Палац мастацтваў (2012), «Міратачэнне” (2017), Мінск, галерэя Беларт

Творы захоўваюцца ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, у прыватных калекцыях.

У 2011 – 2016 гг. Старшыня Рады творчай суполкі “Пагоня”.

Жыве і працуе ў Мінску.



































Живопись
Графика
Скульптура
Декоративно-прикладное искусство

English version
English version

Приглашаются к сотрудничеству лица и организации, заинтересованные в проведении выставок и презентаций в одном из залов галереи "Беларт" по ул. К.Маркса, 4