Художественная галерея 'Беларт'  



Выставачны праект "Лабірынт"

Мастак, мастацтвазнаўца, сябра секцыі жывапісу Беларускага саюза мастакоў ГЛЕБ ГЕРАСІМАЎ:

"Рэспубліканскі выставачны праект “Лабірынт”, арганізаваны секцыяй жывапісу Беларускага саюза мастакоў, у чарговы раз знаёміць гледачоў з творамі сучасных беларускіх жывапісцаў.

Ён выяўляе увесь характэрны на сённяшні дзень дыяпазон рашэнняў тэм і вобразаў, якія хвалююць аўтараў розных пакаленняў. Паказ сучаснай школы беларускага жывапісу ва ўсёй яе

разнастайнасці – галоўная мэта арганізатараў выставы.

Тэрмін “лабірынт” – метафара разумення мастаком працэсу творчага пошуку, які складаецца індывідуальна. Яго можна параўнаць з лабірынтам. Знайсці дарогу з лабірынта бывае, часам,

вельмі складана. Кожны аўтар шукае свой шлях рашэння, грунтуючыся на ўласных ідэалах, ведах і эмацыйных перажываннях. Гэты шлях – рух і пераадоленне сябе ў накірунку да ісціны,

як да лагічнага выхаду і выніку пошукаў. Шлях праз лабірынт, у разуменні магчымасці выказаць сябе, вельмі індывідуальны і можа не супадаць з тым, як яго бачаць іншыя.



Важнай асаблівасцю выставы “Лабірынт” гэтага года з'яўляецца наяўнасць экспазіцыі не толькі ў Палацы мастацтваў, але і яе пашырэнне закошт галерэй “Мастацтва” і “Беларт”.

На двух апошніх пляцоўках прадстаўлены работы выключна жанчын аўтараў (А. Шлегель, Д. Сумаравай, К. Сумаравай, Н. Гедрановіч і інш.). Экспанаваныя творы створаны ў розных

жанрах і стылях. Сярод іх можна пабачыць як тыя, што зазналі традыцыйныя рэалістычныя падыходы, так і тыя, якім уласцівы смелыя мастацкія эксперыменты.

Паводле задумы арганізатараў аспект асобнага прадстаўлення жанчын аўтараў здольны па-свойму пашырыць змест асноўнай канцэпцыі выставы, дадаць дадатковае сэнсавае

начыненне: ствараецца магчымасць асобнага погляду на асаблівасці развіцця працэсу творчых пошукаў менавіта аўтараў жанчын. Куратарамі прапануецца паразважаць наконт

наяўнасці адрозных і спецыфічных рыс іх мастацтва, як над вынікам пераадолення лабірынтаў уласнай творчасці. Вызначыць блізкі для сябе накірунак да выхаду з існуючых лабірынтаў

творчых пошукаў жанчын-жывапісцаў можа і сам глядач, які наведае праект".

 

Экспазіцыя жывапісу А. Шлегель, К. Сумаравай, Д. Сумаравай-Копач, Э. Бубашкинай, К. Мельник, В. Шкарубы, І. Ясюкайць-Дударавай, Н. Гедрановіч у галерэі Беларт будзе адчынена з

3 па 18 чэрвеня 2021 года штодзённа з 11.00 да 20.00, акрамя суботы і нядзелі.

 

Уваход вольны .


































Живопись
Графика
Скульптура
Декоративно-прикладное искусство

English version
English version

Приглашаются к сотрудничеству лица и организации, заинтересованные в проведении выставок и презентаций в одном из залов галереи "Беларт" по ул. К.Маркса, 4