Художественная галерея 'Беларт'  



Выстава жывапісу Уладзіміра Канцадайлава і Васіля Матусевіча

« ЗЯМЛЯ & НЕБА »

 

з 19 красавіка па 18 мая 2024 года.

 

19 красавіка (пятніца) 2024 г. а 18 гадзіне ў мастацкай галерэі Беларт мае адбыцца адкрыццё выставы « ЗЯМЛЯ & НЕБА». Уваход вольны

 

У галерэі БЕЛАРТ сышліся ў адной прасторы дзве вельмі розныя па сваёй энергетыцы, гучанню і скіраванасці мастацкія плыні.

Майстры з вялікім творчым і прафесійным багажом звяртаюцца да краявіду, як да жыватворнай крыніцы. Для прадстаўленых на выставе творцаў адлюстраванне прыроды дакладна дае

трывалую глебу, магчымасць дакрануцца да вечнасці і даследаваць уласны эмацыянальны стан.

Лаканічныя працы Уладзіміра Канцадайлава як вывераныя формулы без памылковых канстант. Напісаныя пачуццёвай, але абагуленай мовай яны дазваляюць счытваць прыродныя матывы

як архетыпічныя сімвалы: вёска, рака, лес, поле…

Васіль Матусевіч у якасці творчай практыкі штогод удзельнічае ў мастацкіх пленэрах, якія задавальняюць патрэбу ў творчай камунікацыі і даюць свежыя эстэтычныя ўражанні. Вынікам

працы на натуры становяцца творы-пошукі цікавых каларыстычных рашэнняў, выразных кампазіцыйных структур, творы-медыятары настраёвых станаў.

Такім чынам экспазіцыя выставы дэманструе два аўтарскіх падыходы да краявіду: філасофскі і сенсарыяльны. Мастакі, кожны з якіх валодае сфарміраванай і пазнавальнай мастацкай мовай,

выкарыстоўваюць краявід як кропку каардынат у прасторы мастацтва. Таму і назва праекта мае адсылку да адвечнай сістэмы сусвету, да галоўных пейзажных восей — гарызанталі (зямлі)

і вертыкалі (неба).

 

КАНЦАДАЙЛАЎ УЛАДЗІМІР АНАТОЛЬЕВІЧ

Нарадзіўся ў 1960 г.

Скончыў Бабруйскую мастацкую гарадскую прафесійна-тэхнічную вучэльню № 15 (1982 г.). Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (зараз Беларуская дзяржаўная акадэмія

мастацтваў), кафедру інтэр'ера і абсталявання (1989 г.).

З 1996 г. член ГА " Беларускі саюз мастакоў" .

Працуе ў графіцы і станковым жывапісе.

З 1987 г. актыўна ўдзельнічае ў выставах, сярод якіх міжнародныя, рэспубліканскія, а таксама 4 персанальных.

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў у Мінску, у галерэях і прыватных калекцыях Беларусі і іншых краінах.

 

Персанальныя выставы:

2007 "Белы танец", галерэя "ЛаСандр-арт", г. Мінск;

2008 "Рэмінісцэнцыі", Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, г. Мінск;

2016 "Ева", Мастацкая галерэя Беларт, г. Мінск;

2023 "Маналог", Мастацкая галерэя "Мара", г. Нясвіж.

 

Асноўныя выставы і праекты:

1992, 1994, 1998 – ІІ, ІІІ, V Біенале станковай графікі, г. Калінінград, Расія;

2008 (I месца ў намінацыі "жывапіс"), 2010, 2012, 2014, 2016 (III месца ў намінацыі "жывапіс"), 2018 (I месца ў намінацыі "жывапіс") – "I, II, III, IV, V, VI Біенале сучаснага мастацтва",

Рэспубліканская выставачная галерэя ГА "БСМ", г. Мінск;

1996 – " Bel Art Transit 96 " , Цэнтральны Дом мастака, г. Масква, Расія; Муніцыпальная галерэя, г. Норвальд, Германія;

2002 – " Колерамарфозы. Частка 2 " , Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, г. Мінск;

2003 – "З", Арт-цэнтр Марка Шагала, г. Віцебск;

2004 – Арт-праект " Паветра " , Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, г. Мінск;

2005 – "Карнавал", "International Stella Gallery", г. Парыж, Францыя; "Карнавал", "K-gallery", г. Брусель, Бельгія; Конкурс выяўленчага мастацтва "Эрас і Танатос", галерэя "Ars Longa",

Мінск (прыз спонсара);

2007 – "VI", Цэнтр сучаснага мастацтва, г. Віцебск; "Salon des Independants", Grand Palais, г. Парыж, Францыя;

2008 – "Еду я на Радзіму... ", Цэнтральная выставачная зала, г. Бабруйск; "Разам" Міжнародная мастацкая выстава, Рэспубліканская выставачная галерэя ГА "БСМ", г. Мінск;

2009 – "Маскоўскі міжнародны мастацкі салон", Цэнтральны Дом мастака, г. Масква, Расія;

2011 – "Скрыжаванні пачуццяў", Цэнтр сучаснага мастацтва, г. Віцебск;

2012 – "Чырвоны", Рэспубліканская выставачная галерэя ГА "БСМ", г. Мінск;

2013 – "MUZA", Цэнтр сучаснага мастацтва, Віцебск;

2015 – "Лабірынт", Рэспубліканская выставачная галерэя ГА "БСМ", г. Мінск;

2016 – "Гульні розуму", Цэнтр сучаснага мастацтва, Віцебск; Усебеларускі арт-фэст мастацкіх аб'ектаў "Таму што... ", Рэспубліканская выставачная галерэя ГА "БСМ", г. Мінск;

Рэспубліканская выстава "Князь Альгерд у выяўленчым мастацтве", Рэспубліканская выставачная галерэя ГА "БСМ", г. Мінск.

 

 

МАТУСЕВІЧ ВАСІЛЬ ЯКАЎЛЕВІЧ

Нарадзіўся ў 1967 г.

Скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, кафедру манументальна-дэкаратыўнага мастацтва (1994 г.)

Сябра ГА "Беларускі саюз мастакоў" (з 2003 г.) член бюро секцыі "манументальна-дэкаратыўнае мастацтва", член рады.

Удзельнічае ў выставах, сярод якіх міжнародныя і рэспубліканскія праекты, мае сумесную з В.Песіным выставу "Пасля лета" (галерэя "ЛаСандр-арт", 2014 г.).

Працуе ў розных тэхніках манументальна-дэкаратыўнага мастацтва (вітраж, мазаіка, габелен, роспіс). Толькі ў тэхніцы вітража В.Матусевічам было аформлена каля 200 аб'ектаў, сярод іх

будынак консульства Рэспублікі Казахстан, г.Брэст, Храм Уздвіжання Святога Крыжа, г.Ракаў, кафэ "Лябяжы", г.Мінск, Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага, г.Мінск, рэзідэнцыя Прэзідэнта

Рэспублікі Беларусь, рэстаўрацыя вітражоў у Чырвоным касцёле, г.Мінск, а таксама шматлікія вітражы ў прыватных інтэр'ерах.

З'яўляецца актыўным удзельнікам мастацкіх пленэраў.

 

 

ВУП « Мастацкая галерэя Беларт»

Мінск, вул. К. Маркса, 4

Панядзелак - пятніца: 11:00-20:00

Суббота: 11.00 - 19.00










































Живопись
Графика
Скульптура
Декоративно-прикладное искусство

English version
English version

Приглашаются к сотрудничеству лица и организации, заинтересованные в проведении выставок и презентаций в одном из залов галереи "Беларт" по ул. К.Маркса, 4