Творчая сустрэча з мастаком Барысам Семілетавым
Уваход вольны
Барыс Семілетаў
нарадзіўся ў 1956 г. у горадзе Мінску.
З 1971 па 1975 год — вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя А.К.Глебава.
У 1983 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (сёння Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў).
З 1993 г. сябра Грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў”.
Творы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Мастацкай галерэі Нацыянальнага полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, прыватных калекцыях Аўстрыі, Германіі, Польшчы, Швейцарыі, ЗША і інш.

