"ПАМІЖ НЕБАМ І ЗЯМЛЁЙ"
выстава жывапісу Алеся Фалея
Адкрыццё 13 мая (серада) а 18-й гадзіне
Выстава працягнецца па 6 чэрвеня 2026 г.
У новым выставачным праекце Алесь Фалей абраў цэнтральным паняццем хісткае «становішча» паміж небам і зямлёй. Праслойка «паміж» фарміруецца пад уплывам
сфер неба (пачуцці, ідэі) і зямлі (рэальны свет матэрыяльных рэчаў і падзей).
Жывапісны медыум Алеся Фалея з яго цякучай і бескантрольнай стыхійнасцю крышталізуе персанальную энергетыку мастака ў сістэмы з плям і ліній. Фарбы палоцен
пабудаваны на падставе старажытнай каларыстычнай трыяды: чорнае, белае, чырвонае і асацыіруюцца з сіламі прыроды і духоўным светам чалавека.
Выбар экспрэсіўнага беспрадметнага жывапісу ў якасці мастацкай стратэгіі дае падставу да пачуццёва-інтуітыўнага дыскурсу, робіць палотны Алеся Фалея спецыфічным
полем для асабістага паглыблення гледача. Аднак, некаторыя творы мастака ўтрымліваюць элементы выяўленчасці і мы можам здагадацца пра сюжэты: чалавек, які
нясе шкло, вершнік на няўрымслівым кані, разняволеная прыгажуня на адпачынку.
Экспазіцыя «Паміж небам і зямлёй» скіравана хутчэй не на інтэлектуальнае спасціжэнне, а на эмацыянальную рэакцыю гледачоў, якія, трапіўшы ў прастору свабоднай
экспрэсіі, вымушаны знаходзіць месца вытанчаным і брутальным карцінам Алеся Фалея ў сваім жыццёвым досведзе.
Выстава ўключае 12 жывапісных палоцен (палатно, акрыл) Алеся Фалея, створаных у апошнія тры гады.
Уваход вольны
ВУП « Мастацкая галерэя БЕЛАРТ »
Адрас: г. Мінск, вул. К. Марк с а, 4
панядзелак - пятніца: 11.00-20.00
субота: 11.00-19.00
ФАЛЕЙ АЛЯКСАНДР
Нарадзіўся ў 1959 г. у в. Задвея Баранавіцкі раён Брэсцкай вобласці.
У 1992 г. скончыў Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці, спецыяльнасць «мастацкае афармленне і праектаванне вырабаў тэкстыльнай
і лёгкай прамысловасці».
Жыве і працуе ў г. Баранавічы.
Працуе ў розных тэхніках: мастацкая коўка, арт-аб’ект, жывапіс, графіка.
Прыняў удзел у больш за 250 выставак у Беларусі і за яе межамі, з іх — 28 персанальныя.
З 1999 г. — сябра Грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў».
З 1991 г. — сябра творчага аб’яднання «Оршыца».
З 2003 г. — сябра Міжнароднага мастацкага аб’яднання «Майстар», г. Санкт-Пецярбург, Расія.
З 2004 г. — член Міжнароднай акадэміі графікі, г. Санкт-Пецярбург, Расія.
Работы захоўваюцца:
Музей абароны Брэсцкай крэпасці, г. Брэст, Беларусь.
Арт-цэнтр Марка Шагала, г. Віцебск, Беларусь.
Музей сучаснага мастацтва (зараз УКЗТ «Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў»), г.Мінск, Беларусь.
Музей сучаснага мастацтва ЕRARTA , г. Санкт-Пецярбург, Расія.
Музей візуальных мастацтваў, г. Корк, Ірландзія.
Омскі абласны музей выяўленчых мастацтваў імя М.А.Урубеля, г.Омск, Расія.
Скульптурны-парк «Лягенда» на тэрыторыі рэкрэацыйнага комплекса «Чыстыя пруды», с. Рамзай, Пензенская вобласць, Расія.
Сусветны парк скульптуры, г. Чаньчунь, Кітай.

