Конкурс дзіцячых малюнкаў "Зорка Венера", прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча
Урачыстая цэрымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу дзіцячых малюнкаў «Зорка Венера», прысвечанага 120-годдзю з дня нараджэння Максіма
Багдановіча, адбудзецца 4 студзеня 2012 г. ў 11.00 у мастацкай галерэі «БЕЛАРТ» па адрасу вул. К. Маркса, 4, г. Мінск.
Арганізатарамі конкурсу выступілі рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Выдавецтва «Пачатковая школа» (часопісы «Рюкзачок», «Рюкзак») пры
падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Літаратурны музей Максіма Багдановіча.
Мэта конкурсу -- знаёмства з творчай спадчынай М. Багдановіча і раскрыццё літаратурных вобразаў яго твораў праз дзіцячыя малюнкі.
У конкурсе ўзялі ўдзел больш за 300 вучняў з розных куткоў Беларусі.
Журы вызначыла фіналістаў — па 10 чалавек у трохузроставых катэгорыях і пераможцаў у намінацыях «Лепшы малюнак», «Лепшая ідэя». Па выніках галасавання
на сайце выдавецтва вызначаны ўладальнік Прыза глядацкіх сімпатый.
У цырымоніі прымуць удзел:
• Фарыно Казімір Сцяпанавіч, намеснік міністра адукацыі;
• Ваніна Наталля Генадзьеўна, дырэктар выдавецтва «Пачатковая школа», галоўны рэдактар часопісаў «Рюкзачок», «Рюкзак»;
• Ваніна Вольга Уладзіміраўна, намеснік дырэктара выдавецтва «Пачатковая школа»;
• Шэляговіч Таццяна Эдуардаўна, дырэктар Літаратурнага музея Максіма Багдановіча;
• Аракчэева Аксана Барысаўна, мастачка, член журы конкурсу.
Вынікі конкурсу "Зорка Венера"
Узроставая група 7--9 год:
Настасся Шаніна (г. Віцебск),
Настася Каваль (г. Брэст),
Ксенія Дзямідава (г. Віцебск),
Ганна Смаляк (г. Мінск),
Мікіта Грузд (г. Лагойск),
Мікіта Галаган (г. Мінск),
Кацярына Аляксюк (г. Брэст),
Настасся Антанюк (г. Брэст),
Максім Луцкі (г. Мінск),
Ганна Антонышава (г. Віцебск).
У намінацыі "Лепшы малюнак" перамагла Ксенія Дзямідава з творам "Дзед".
У намінацыі "Лепшая ідэя" -- Ганна Антонышава з творам "Ціха па мяккай траве…"
Узроставая група 10--12 год:
Алеся Карсека (г. Мінск),
Валерыя Катрэвіч (г. Мінск),
Аляксандра Баяндзіна (г. Мінск),
Дар’я Бачышча (г. Мінск),
Андрэй Астахаў (г. Віцебск),
Кацярына Матусевіч (г. Мінск),
Вольга Купавых (г. Мінск),
Улад Ісар (г. Мінск),
Мелана Курыловіч (г. Мінск),
Мікіта Максімаў (г. Мінск).
У намінацыі "Лепшы малюнак" перамагла Мелана Курыловіч з творам "Прывольная, цемная пушча…".
У намінацыі "Лепшая ідэя" -- Кацярына Матусевіч з творам "Мушка-зелянушка…".
Узроставая група 13--17 год:
Марыя Уласава (г. Мінск),
Уладзімір Баран (г. Мінск),
Вераніка Жук (г. Брэст),
Дар’я Кулік (г. Мінск),
Уладзіслаў Шамела (г. Брэст),
Вольга Чадовіч (г. Салігорск),
Яніна Зыбайла (г. Брэст),
Ганна Караленка (г. Мінск),
Дар’я Трафімук (г. Брэст),
Ганна Кляшчук (г. Мінск).
У намінацыі "Лепшы малюнак" перамагла Марыя Уласава з творам "Слуцкія ткачыхі".
У намінацыі "Лепшая ідэя" -- Уладзімір Баран з творам "Зорка Венера" (г. Мінск).
На конкурс прыйшло шмат графічных работ. Таму журы вырашыла асобна вылучыць малюнкі у гэтым стылі Настассі Артус (г. Мінск), Лізаветы
Атрашкевіч (г. Віцебск), Соф’і Удавенкі (г. Брэст), Ільі Салановіча (г. Брэст), Ганны Міхалкі (г. Жлобін), Жанны Флёркі (г. Гродно).