Художественная галерея 'Беларт'  



Выстаўка жывапісу Міхася Ржавуцкага — “Фарбы зямлі роднай”

Выстава працуе: 01 -18 сакавіка 2012 г., штодня з 10.00 до 18.00, акрамя нядзелі.

А 17 гадзіне 01 сакавіка 2012 года ў галерэі Беларускага саюза мастакоў “Беларт” (вул. К.Маркса, д. 4) адчыняецца выстаўка жывапісу Міхася Ржавуцкага — “Фарбы зямлі роднай”.

На выставе да 65-годдзя Міхася Ржавуцкага прадстаўлены жывапісныя творы мастака 2011 г. Пераважную частку экспазіцыі складаюць краявіды, натхнёныя прыродай вакол в. Неманіца Барысаўскага раёна, дзе мастак апошнім часам жыве і працуе. Дакладныя натурныя назіранні ў яго кампазіцыях дапоўнены дэкаратыўным каларыстычным вырашэннем, што ў выніку надае адметнасць і індывідуальнасць кожнаму з яго твораў. Не меньш абаяльны нацюрморты мастака, найчасцей тут сустракаюцца някідкая прыгажосць палявых кветак і бэзу. Трэба адзначыць, што да жывапісу М. Ржавуцкі звярнуўся толькі ў апошнія пятнаццаць год і навучаўся самастойна, абапіраючыся на творчы вопыт сяброў мастакоў. Але за гатыя гады майстар ўжо набыў даволі шырокае кола паклоннікаў свайго таленту сярод прафесіяналаў і аматараў мастацтва. Спадзяемся, што новыя творы мастака выклікаюць не меньшую цікаўнасць.

Міхась Станіслававіч Ржавуцкі
нарадзіўся ў 1947 г. у в.Сялітранкі Мінскай вобласці.
У 1974 годзе скончыў Бабруйскую мастацкую вучэльню.
З 1979 года ўдзельнічае ў мастацкіх выстаўках.
Працуе ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве (кераміка, шкло, дрэва) і жывапісу.
Узнагароджаны шматлікімі дыпломамі і прэміямі Саюза мастакоў БССР, сярэбраным медалём ВДНГ СССР.
Аўтар кнігі “Беларуская гліняная цацка”.
Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1989 г.
Творы знаходзяцца ў музеях і ў прыватных зборах Беларусі, Расіі, ЗША, Італіі, Польшчы, Германіі, Ізраіля, Кітая.





Живопись
Графика
Скульптура
Декоративно-прикладное искусство

English version
English version

Приглашаются к сотрудничеству лица и организации, заинтересованные в проведении выставок и презентаций в одном из залов галереи "Беларт" по ул. К.Маркса, 4