Выставка живописи "Остановись, мгновение..."
28 лістапада 2012 г. Мастацкая галерэя Беларт (г. Мінск, вул. К. Маркса, 4) а 17-ай гадзіне запрашае на адкрыццё выставы «Остановись, мгновение…».
Экспазіцыю выставы складаюць жывапісныя творы апошніх некалькіх год мастакоў творчага аб’яднання “Традыцыя” Беларускага саюза мастакоў. Пераважная большасць з прадстаўленых прац – пленэрныя эцюды, натхнёныя беларускімі краявідамі.
“Аб’яднанне «Традыцыя», — састаўная частка грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў», створаная напачатку 2010 года і налічвае ў сваім складзе 24 членаў творчай арганізацыі.
Аснову аб’яднання складаюць вядомыя жывапісцы, якія ў сваёй творчасці сцвярджаюць прынцыпы развіцця сучаснага рэалістычнага жывапісу (фігуратыўная кампазіцыя, партрэт, краявід і т.п.). Сярод іх выдомыя народныя мастакі Беларусі: акадэмік Г. Паплаўскі, М. Данцыг, заслужаныя дзеячы мастацтва М. Апіек, Л. Дударэнка, Б. Аракчэяў, вядомыя творцы У. Гардеенка, В. Барабанцаў, С. Федарэнка, М. Меранкоў, У. Новак, Г. Лойка, К. Шастоўскі, Ю. Крупянкоў, маладыя мастакі В. Асядоўская, Э. Бубашкіна, А. Каласенцава і інш.
З аб’яднаннем «Традыцыя» паспяхова супрацоўнічаюць жывапісцы якія жывуць і працуюць у абластных і іншых гарадах Беларусі: Гродна — І. Бандарчук, Оршы — М. Таранда, Магілеў — У. Шпартаў.
Узначальвае бюро аб’яднання: заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь У. В. Уродніч.
У 2010 годзе творчасць аб’яднання была скіравана на арганізацыю мастацкай выстаўкі «Помніць зямля беларуская», якая была прадэманстравана ў гарадах, лёс якіх быў звязаны з ажыцяўленнем вайсковай аперацыі «Баграціён» у гады Вялікай Айчыннай вайны: Мінску, Оршы, Віцебску, Бабруйску, Светлагорску.
У 2011 годзе аб’яднанне правяло выстаўку «Мінск — горад майго юнацтва». У 2012 годзе - творчы праект под дэвізам: «Мы родам з Беларусі» (Орша, кастрычнік, лістапад).
Сябры аб’яднання па майстэрскі валодаюць выкананнем у рэалістычнай манеры сюжэтна-тэматычных карцін партрэтаў, пейзажаў, нацюрмортаў і т.п.
Творчае аб’яднанне «Традыцыя» ставіць на мэце трымаць узаемасувязь са сталымі і маладымі жывапісцамі, якія схільны да рэалістычнага накірунку ў сваёй творцасці, і гатовы на статутнай падставе прымаць іх у свае рады.
Адна з галоўных мэт аб’яднання цесна ўзаемадзейнічаць з установамі культуры і мастацтва ў справе пашырэння прапаганды традыцыйных асноў нацыянальнага мастацтва ў розных раёнах Беларусі.”
(Са статута “Беларускага саюза мастакоў”).