Выстава жывапісу Юліі Мацуро
"Застылая цішыня "
5 красавіка 2016 года а 17-ай гадзіне мастацкая галерэя Беларт запрашае на адкрыцце персанальнай выставы Юліі Мацуро “Застылая цішыня”.
Выстава будзе працаваць па 19 красавіка 2016 года па адрасе: г. Мінск, вул. К. Маркса, 4 (з 11.00 да 20.00 штодзенна, акрамя нядзелі). Уваход свабодны.
Імя Юліі Мацуро добра вядома наведвальнікам галерэі Беларт: на працягу ужо некалькіх гадоў мастачка прадстаўляе тут свае акварэльныя і графічныя працы, якія заўседы спыняюць увагу тэматычнай разнастайнасцю і прафесійным выкананнем.
На персанальнай выставе “Застылая цішыня” галерэя рада пазнаеміць з новымі творамі Юліі Мацуро, на гэты раз, - з алейным жывапісам мастачкі. Увага да натуры і, разам з тым, здольнасць узняць выяву да паэтычнага вобразу складаюць адметнасць прадстаўленых жывапісных кампазіцый.
Краявіды Мінска і беларускай прыроды на палотнах мастачкі выкананы ў рэлістычнай манеры, кожны раз афарбаванай непасрэднасцю бачання і асабістым стаўленнем да назіраемага. Лірычны настрой, дэкаратыўнае і, адначасова, празрыстае каларыстычнае вырашэнне твораў Юліі Мацуро сціраюць налет звычайнасці ва ўспрыманні пазнавальных ландшафтаў і дазваляюць убачыць іх па-новаму: праз прызму таленту мастачкі.
Мацура Юлія Уладзіміраўна
Нарадзілась 27.02.1984 г. у Мінску.
У 2002 г. скончыла Мінскі каледж мастацтваў.
У 2008 г. скончыла Беларускую Дзяржаўную акадэмію мастацтваў, кафедра графікі.
З 2008 г. сябра Беларускага саюза мастакоў, секцыя графікі.
Працуе у тэхніцы акварэлі, афорту, літаграфіі і жывапісу.
Працы знаходзяцца ў прыватных каллекцыях у Беларусі, Украіне, Кітаі, Іспаніі, Германіі, Швецыі, Фінляндыі, ЗША, Ізраілі, Расіі.
У 2005 г. атрымала Гран-пры пленэру экслібрыса ў г. Крыжова (Польшча).
Стыпендыят прэзідэнтскага фонду па падтрымцы таленавітай моладзі.
З 2002 г. актыўна ўдзельнічае ў рэспубліканскіх і міжнародных выставах.
Спіс найбольш значных выстаў з 2009 года:
У 2009 г. удзельнік міжнароднага біенале акварэлі “Вада+ фарба”.
У 2009 г. “Міленіўм Літвы” (Палац Мастацтваў)
У 2009 г. – міжнародная выстава “Ню” (Палац Мастацтваў)
У 2010 г. удзельнік другога беларускага біенале жывапісу, графікі і скульптуры.
У 2010 г. удзельнік выставы краявідаў (Палац мастацтваў)
У 2011 г. удзельнік выставы стыпендыятаў Прэзідэнта РБ (галерэя Інстытута Культуры)
У 2011 г. “Калядны фэст” (Палац мастацтваў)
У 2011 г. “ Беларускі нацюрморт” (Палац мастацтваў)
У 2012 г. удзельнік рэспубліканскай мастацкай выставы “ Тэстамэнт”, трэцяе Беларусскае біенале жывапісу, графікі і скульптуры.
У 2012 г. “Калядны фэст” (Палац Мастацтваў)
У 2012 г. выстава прысвечанная юбілею Я. Купалы і Я. Коласа (Палац Мастацтваў)
У 2014 г. “ Тур дэ Беларусь. Пралог” (Палац Мастацтваў)
У 2014 г. персанальная выстава ў галерэе “Мастацтва”.
У 2015 г. выстава прысвечанная 70-годдзю Беларусскай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (Палац Мастацтваў).
У 2015 г. выстава “Восеньскі салон з Белгазпромбанк” (Палац Мастацтваў)
У 2015 г. выстава секцыі графікі Беларускага саюза мастакоў
става “вада+фарба”, г.Смаленск(Расія). Выстава віцебскіх мастакоў, Віцебск. Міжнародная выстава” Маляваны экватар.”
2012г.---г. Петразаводск( Расія). Міжнароднае біенале акварэлі, Віцебск. Выстава віцебскіх мастакоў” Партрэт горада.”,
г. Полацк.Міжнароднае біенале акварэлі “Вада+фарба.”
2014г.---г.Віцебск. Выстава “Партрэт горада.”, г.Ноўгарад(Расія, мастацкі музей), Мінск. Рэсп. Выстава прысв. Чэмпіянату па хакею, Віцебск. Рэспубліканская выстава “Ноеў каўчэг.”, Мінск. Рэсп. Выстава “ 150г. паўстаньня К. Каліноўскага, Віцебск. Выстава віцебскіх мастакоў, Мінск. Рэспубліканская выстава “ Беларусь. Пралог.”, Смаленск(Расія). Міжнародная выстава, Мінск. Рэспубліканскае біенале Беларускага мастацтва.
г. Віцебск. Абласная выстава “Арт-сезон.”.
2015г.---г. Мінск.Рэспубліканская вастава “ 250г.М.К.Агінскаму, Віцебск. Выстав віцебскіх мастакоў “ Партрэт горада.”
Віцебск. Выстава”Дзісідзерые”, Орша. Выстава, прысвечаная 85-ці гддзю Ул. Караткевічу.