Художественная галерея 'Беларт'  



Выстава жывапісу Сяржука Цімохава

Мастацкая галерэя Беларт грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў» 9 лістапада 2017 года а 17-ай гадзіне

запрашае на адкрыццё выставы жывапісу Сяржука Цімохава.

Выстава працягнецца па 23 лістапада 2017 г. па адрасе: г. Мінск, вул. К. Маркса, 4. Пн. – Пт. З 11.00 да 20.00, Сб з 11.00

да 19.00. Выхадны – нядзеля.

Уваход вольны.

Асноўную частку экспазіцыі выставы, зладжанай у памяць выдатнага мастака Сяржука Цімохава, складае жывапісны цыкл

2003-2009 гадоў, які ў Мінску будзе паказаны ўпершыню. Да гэтага часу творы знаходзіліся ў галерэі « AxelBabke » (г. Дрезден,

Германія), з якой мастак супрацоўнічаў з канца 1990-х гадоў. Дапоўняць выставу знакавыя для творчасці мастака жывапісныя

дыптыхі 2000-ых гадоў і некалькі палотнаў з серыі “Грацыя”.

Жывапіс Сяржука Цімохава метафарычны і засяроджаны на мастацкім пераасэнсаванні пэўнага кола тэмаў: узаемадзеяння

прыродных стыхій і чалавека, водгуку вераванняў продкаў у сучаснай свядомасці, пачуццёвасці жаночага пачатку.

Палотны майстра адрозніваюцца вытанчанай каларыстачнай і складанай фактурнай прапрацоўкай кожнага элемента

кампазіцыі.

«У сваіх творах, - пісаў мастак, - я імкнуся да гармоніі формы і духу, рысы і колеру, вялікіх формаў і дэталяў, рэалістычных

элементаў ды прыемаў абстрактнага мастацтва. Мне падабаецца сам працэс стварэння жывапісу, яго рукатворнасць, магчымасць

адчуваць рукамі фарбу, бо толькі такім чынам мастак можа перадаць гледачу сваю энергетыку, як рабілі гэта першабытныя

мастакі, у чыіх творах і сёння мы адчуваем жыватворную энергію сонца, вады і зямлі».

Цытата ўзятая з альбома «Сяржук Цімохаў» (выдавецтва «Звязда», 2013) З выданнем магчыма будзе пазнаёміцца і набыць у

галерэі Беларт падчас работы выставы.

Цімохаў Сяргей Аляксандравіч (1960 – 2012)

У 1979 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. Г. Глебава.

У 1984 - Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (зараз –Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў), кафедру манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.

У 1986-1998 гг. жыў у Полацку. З 1989 па 1991 год працаваў галоўным мастаком горада. Быў адным з заснавальнікаў вядомай у той час мастацкай галерэі «Рыса».

У 1999 годзе мастак пераязджае ў Мінск, дзе з 2007 года працуе намеснікам старшыні Беларускага саюза мастакоў, сакратаром па выставачнай дзейнасці.

Працаваў у жывапісу і графіке.

Работы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Цэнтр ы сучаснага мастацтва ў Мінску,

Мастацкім фондзе Беларускага саюза мастакоў, Мастацкім фондзе Міністэрства культуры Расіі, музеі Марка Шагала (г. Віцебск),

Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеі-заказніку (г. Полацк), галерэях « Galeria stuki Katarzyny Napiorkowskaj »

(г. Варшава), « AxelBabke » (г. Дрэздэн), « Walentowski Galerien » (г. Дрэздэн), « Alla Bylyanskaya » (г. Масква, г. Лондан),

а таксама ў прыватных калекцыях на радзіме і за мяжой.

Лаурэат ІІ Міжнароднага Шагалаўскага пленэру (1997).

Уладальнік Гран-пры V ІІ Міжнароднай біенале «Залатое пяро Белграда» (2003, Сербія) за каляндар з серыяй графічных прац «Постаці».

Лаурэат І Беларускай б іенале жывапісу, графікі і скульптуры (2008).

 


































Живопись
Графика
Скульптура
Декоративно-прикладное искусство

English version
English version

Приглашаются к сотрудничеству лица и организации, заинтересованные в проведении выставок и презентаций в одном из залов галереи "Беларт" по ул. К.Маркса, 4