Выстава жывапісу Юліі Мацуры «Водгук святла».
6 красавіка а 18.00-ай гадзіне мастацкая галерэя Беларт Грамадскага аб’яднання “Беларускі
саюз мастакоў” запрашае на адкрыццё выставы жывапісу Юліі Мацуры “Водгук святла” .
Выстава працягнецца па 20 красавіка 2018 г. па адрасе: г. Мінск, вул. К. Маркса, 4.
Уваход вольны.
Ужо не першы год мастачка Юлія Мацура паспяхова працуе ў жанры рэалістычнага краявіду.
На выставе “Водгук святла” аўтар прадстаўляе новыя палотны, прысвечаныя Мінску. Выявы
Прывакзальнай плошчы, Опернага тэатра, Траецкага прадмесця, парка Горкага, набярэжнай
ракі Свіслач добра пазнавальны, але пазбаўлены фатаграфічнасці. Дзякуючы выкарыстанню
лёккай празрыстай колеравай гаммы, часам узмацнёнай яркімі дэкаратыўнымі вырашэннямі,
мастачка стварае свой непаўторны і рамантычны вобраз роднага горада.
Звонкія колеры залатой восені і веснавога квіцення змяняюцца высакародной стрыманасцю
зімніх адценняў таксама і на краявідах Юліі Мацуры, натхнёных ландшафтамі Браслаўшчыны.
Мастачка таленавіта перадае разнастайныя прыродныя станы, стварае эмацыянальна
выразныя і запамінальныя кампазіцыі.
Творчая бияграфія Юліі Мацуры:
Нарадзілася 27.02.1984 г. у Мінску.
У 2002 г. скончыла Мінскі каледж мастацтваў.
У 2008 г. скончыла Беларускую Дзяржаўную акадэмію мастацтваў, кафедра графікі.
З 2008 г. сябра Беларускага саюза мастакоў, секцыя графікі.
Працуе у тэхніцы акварэлі, афорту, літаграфіі і жывапісу.
Працы знаходзяцца ў прыватных каллекцыях у Беларусі, Украіне, Кітаі, Іспаніі, Германіі, Швецыі, Фінляндыі, ЗША, Ізраілі, Расіі.
У 2005 г. атрымала Гран-пры пленэру экслібрыса ў г. Крыжова (Польшча).
Стыпендыят прэзідэнтскага фонду па падтрымцы таленавітай моладзі.
З 2002 г. актыўна ўдзельнічае ў рэспубліканскіх і міжнародных выставах.
Спіс найбольш значных выстаў з 2009 года:
2009 г. удзельнік міжнароднага біенале акварэлі “Вада+ фарба”; “Міленіўм Літвы” (Палац Мастацтваў); міжнародная выстава “Ню” (Палац Мастацтваў) 2010 г.- удзельнік другога беларускага біенале жывапісу, графікі і скульптуры; удзельнік выставы краявідаў (Палац мастацтваў)
У 2011 г. - удзельнік выставы стыпендыятаў Прэзідэнта РБ (галерэя Інстытута Культуры); “Калядны фэст” (Палац мастацтваў)
; “ Беларускі нацюрморт” (Палац мастацтваў)
2012 г. - удзельнік рэспубліканскай мастацкай выставы “ Тэстамэнт”, трэцяе Беларусскае біенале жывапісу, графікі і скульптуры; “Калядны фэст” (Палац Мастацтваў); выстава прысвечанная юбілею Я. Купалы і Я. Коласа (Палац Мастацтваў);
2014 г. - “ Тур дэ Беларусь. Пралог” (Палац Мастацтваў); персанальная выстава ў галерэе “Мастацтва”; г.Віцебск. Выстава “Партрэт горада.”, г.Ноўгарад(Расія, мастацкі музей), Мінск. Рэсп. Выстава прысв. Чэмпіянату па хакею, Віцебск. Рэспубліканская выстава “Ноеў каўчэг.”, Мінск. Рэсп. Выстава “ 150г. паўстаньня К. Каліноўскага, Віцебск. Выстава віцебскіх мастакоў, Мінск. Рэспубліканская выстава “ Беларусь. Пралог.”, Смаленск(Расія). Міжнародная выстава, Мінск. Рэспубліканскае біенале Беларускага мастацтва. г. Віцебск. Абласная выстава “Арт-сезон.”.
2015 г. - выстава прысвечанная 70-годдзю Беларусскай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (Палац Мастацтваў); выстава “Восеньскі салон з Белгазпромбанк” (Палац Мастацтваў); выстава секцыі графікі Беларускага саюза мастакоў
става “вада+фарба”, г.Смаленск(Расія). Выстава віцебскіх мастакоў, Віцебск. Міжнародная выстава” Маляваны экватар.”; Мінск.Рэспубліканская вастава “ 250г.М.К.Агінскаму, Віцебск. Выстава віцебскіх мастакоў “ Партрэт горада.” Віцебск. Выстава”Дзісідзерые”, Орша. Выстава, прысвечаная 85-ці гддзю Ул. Караткевічу.
2016 г. - персанальная выстава жывапісу і графікі "Застылая цішыня" у мастацкай галерэі Беларт ГА БСМ, Мінск.; удзел у выстава “II Восеньскі салон з Белгазпромбанк” (Палац Мастацтваў, Мінск)
2017 - удзел у выставах “Диалоги живописи” ( галерэя “Арка”, г. Вільнюс); “III Восеньскі салон з Белгазпромбанк” (Палац Мастацтваў, Мінск); удзел у мінжнародным пленэре “Золотой Вільнюс” (Літва)
2018 – удзел у выставе “Белорусские мотивы” (г. Клайпеда, Литва)