Художественная галерея 'Беларт'  



Выстава да 80-годдзя Юрыя Міхайлавіча Любімава

23 жніўня 2018 г. а 17 – ай гадзіне Мастацкая галерэя “Беларт” запрашае на адкрыццё персанальнай выставы Юрыя Міхайлавіча Любімава.

Выстава будзе працаваць з 23 жніўня па 7 верасня 2018 года па адрасе: г. Мінск, вул. К. Маркса, 4. Пн - Пт – з 11.00 да 20.00, Сб – з 11.00 да 19.00. Нядзеля – выхадны.

Уваход вольны.

Выстава арганізавана Беларускім саюзам мастакоў з нагоды 80-годдзя выдатнага майстра дэкаратыўнай апрацоўкі металу, мастака Юрыя Міхайлавіча Любімава. У экспазіцыі будуць прадстаўлены аўтарскія дэкаратыўныя панно з металу (чаканка, гарачыя эмалі), а таксама жывапіс. Салярныя знакі, знакі агню і абярэгі, беларускі арнамент, анімалістычныя матывы сталі асноваю чаканкі і мастацкага ліцця, яны прачытваюцца ва ўзорах дэкаратыўных пано і ювелірных вырабаў, створаных Ю. М. Любімавым.

Адразу пасля заканчэння ў 1967 годзе Маскоўскага вышэйшага мастацка-прамысловага вучылішча Юрый Міхайлавіч Любімаў быў запрошаны на выкладчыцкую дзейнасць ў Мінск. Больш за 10 год вёў курс мастацкай апрацоўкі метала на аддзяленні дызайна Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута, зараз Беларускай дзяржаўнай Акадэміі мастацтваў. У Ю. М. Любімава навучаліся ўсі пакаленні мастакоў па металу вышэйназванага мастацкага вуза. Ён - адзін з заснавальнікаў аддзялення мастацкага метала.

Манументальная творчасць Юрыя Міхайлавіча Любімава добра вядома жыхарам і гасцям нашай краіны. На працягу амаль пяцідзесяцігадовай дзейнасці ім былі створаны: манументальна-дэкаратыўнае аздабленне ў Доме літэратара, у гатэлях “Турыст” і “Магілёў”, у рэстаране “Журавінка”; флюгер “Георгій Пераможца” над Мінскім епархіяльным упраўленнем; гадзіннік і літара “М”, флюгер над будынкам метрапалітэна на плошчы Незалежнасці ў Мінску; флюгер над Гандлёвай палатай у Мінску з алегарычнай назвай “Меркурый”; зубр на інжынерным корпусе Мінскага метрапалітэна, многія іншыя адметныя знакі, што ўпрыгожваюць сталіцу. Шмат працаваў Ю. М. Любімаў над фантанамі, у аснове якіх – складаныя геаметрычныя кампазіцыі.


У Бярэзінскім запаведніку Ю. М. Любімавым выканана ў метале пано “Фаўна”, а таксама аздоблена банкетная зала камінамі, люстрамі, бра, рашоткамі, флюгерамі. На пачатку творчай дзейнасці мастак працаваў над афармленнем трох карпусоў пансіяната Савета Міністраў на Заслаўскім вадасховішчы. Адзін з карпусоў ён упрыгожыў манументальным дэкаратыўным панно “Зубр”. Цікава, што на фоне гэтага пано Жорж Пампіду з жонкай зрабілі здымак на ўспамін аб візіце ў Беларусь.

Аўтарству Ю. М. Любімава належаць манументальныя (ад 1 да 5 метраў) гербы Беларусі для залы пасяджэнняў у рэзідэнцыі Прэзідэнта Беларусі, у Савеце Міністраў, Міністэрстве замежных спраў, Міністэрстве культуры, Вярхоўным Савеце Беларусі, у Нацыянальнай бібліятэцы.

І паўсюль мастак шырока выкарыстоўвае розныя тэхнікі коўкі, ювелірныя эмалі, арганічна спалучае скульптурную пластыку і колеравыя дапаўненні. Мастак рэалізуе ў сваіх творах гармонію сучаснай эстэтыкі і глыбокія народныя традыцыі.

З 1970-х Ю. М. Любімаў актыўна ўдзельнічае ў рэспубліканскіх, саюзных і міжнародных выстаўках.

Творы мастака захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, у прыватных калекцыях у Беларусі, Амерыцы, Аўстрыі, Ізраілі, Велікабрытаніі, Сінгапуры, Чэхіі, Італіі.

Для прэс-рэліза выкарыстаны матэр’ял з артыкула Галіі Фатыхавай “Майстра вытанчаных узораў”.




































Живопись
Графика
Скульптура
Декоративно-прикладное искусство

English version
English version

Приглашаются к сотрудничеству лица и организации, заинтересованные в проведении выставок и презентаций в одном из залов галереи "Беларт" по ул. К.Маркса, 4