Художественная галерея 'Беларт'  



Выстава жывапісу Алеся Сушы "Мой сад"

11 снежня 2018 года а 17-ай гадзіне Мастацкая галерэя Беларт Беларускага саюза мастакоў запрашае на адкрыццё выставы жывапісу Алеся Сушы «Мой сад».

Выстава працягнецца да 26 снежня 2018 года па адрасе: г. Мінск, вул. К. Маркса, 4. Часы працы галерэі Беларт: Пн. – Пт. З 11.00 да 20.00. Сб. – з 11.00 да 19.00. Нядзеля – выхадны. Уваход вольны.

У экспазіцыі выставы прадстаўлена каля 25 новых жывапісных палотнаў майстра. Пераважная колькасць з іх – пейзажы, створаныя падчас шматлікіх пленэраў у розных кутках Беларусі. Натурныя назіранні за асаблівасцямі разнастайных ландшафтаў і асобных фрагментаў прыродных аб’ектаў перададзены ў характэрнай для мастака свабоднай, экспрэсіўнай манеры. Творы мастака захоўваюць кожны раз непаўторнае хараство хутка змяняемых прыродных станаў. Таксама на выставе паказаны некалькі фігуратыўных кампазіцый майстра з жаночымі постацямі. Пастозная фактура жывапісу Алеся Сушы, абагульненыя каларыстычныя вырашэнні, адсутнасць дэтальнай прамалёўкі ствараюць у выніку эмацыяныльныя і выразныя вобразы беларускага наваколля.

Алесь Суша нарадзіўся ў вёсцы Дамавіцк Чэрвенскага раёна на Міншчыне ў 1963 годзе.

З 1974 па 1981 гады вучыўся ў мастацкай школе імя І. Ахрэмчыка.

У 1986 годзе скончыў аддзяленне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

З 1989 па 1991 гады стажыраваўся ў творчых майстэрнях у Мінску.

Працуе ў манументальна-дэкаратыўным мастацтве і станкавым жывапісу.

З 1991 – сябра Беларускага саюза мастакоў.

З 2012 г. – лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» за мазаічнае афармленне капліцы ў гонар іконы «Знаменне Прасвятой Багародзіцы» у комплексе памяці ахвяр Першай міравой вайны ў Мінску.

З 1988 года мастак пастаянна ўдзельнічае ў рэспубліканскіх і міжнародных мастацкіх праектах. Шматлікія групавыя і перасанальныя выставы А. Сушы праходзілі ў Беларусі (Мінск, Брэст, Чэрвень, Лагойск, Мозыр), Расіі (Масква), Чэхіі (Прага, Брно), Польшы (Варшава, Сопот), Германіі (Берлін), Бельгіі (Брюсель), Аўстрыі (Вена) і іншыя.

У 2005 г. карціны А. Сушы ўдзельнічалі ў таргах аўкцыённага дома Christie’s у Лондане.

У 2017 г. па запрашэнню кітайскага ўрада ўдзельнічаў у міжнародным праекце па культурнаму абмену паміж Беларуссю і Кітаем. Вынікам дадзенага праекта стала выстава, якая аб’яднала 60 жывапісных твораў 38 кітайскіх і беларускіх мастакоў у галерэі мастацтваў г. Чэнду правінцыі Сычуань (Кітай).

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Цэнтры сучасных мастацтваў у Мінску, фондах Беларускага саюза мастакоў, музеях Чэрвеня, Магілёва, Брэста, Пінска, Брянска, Трубчеўска, у фондах Міністэрства культуры Арменіі, у прыватных калекцыях Беларусі і за мяжой. Творы А. Сушы ўпрыгожваюць Палац Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Нацыянальную бібліятэку Беларусі.


































Живопись
Графика
Скульптура
Декоративно-прикладное искусство

English version
English version

Приглашаются к сотрудничеству лица и организации, заинтересованные в проведении выставок и презентаций в одном из залов галереи "Беларт" по ул. К.Маркса, 4