Художественная галерея 'Беларт'  



Выстава Дар'і Сумаравай-Копач "Каляровы дзённік"

2 красавіка 2019 года а 17-ай гадзіне мастацкая галерэя Беларт ГА “Беларускі саюз мастакоў”

запрашае на адкрыццё выставы жывапісу Дар’і Сумаравай-Копач “Каляровы дзённік”.

Выстава будзе працаваць да 17 красавіка 2019 года па адрасе: г. Мінск, вул. К. Маркса, 4 (Пн –

Пт з 11.00 да 20.00, Сб з 11.00 да 19.00, нядзеля – выхадны).

Уваход вольны.


Экспазіцыя выставы “Каляровы дзённік” аб’яднала краявіды і нацюрморты Дар’і Сумаравай-

Копач, створаныя пад час пленэрных вандровак на працягу двух гадоў. Геаграфія

жывапісных уражанняў мастачкі надзвычай разнастайная: побач з маляўнічымі выявамі лугавых

і азёрных прастораў Беларусі і Польшчы прадстаўлены кампазіцыі з прыродай і архітэктурай

Кітая, рамантычнымі выявамі марскіх узбярэжжаў Кіпра, горнымі ландшафтамі Сербіі.

Нацюрморты, выкананыя ва ўласцівай Дар’і рэалістычнай манеры жывапісу, спыняюць увагу

тонкай перадачай адметнага хараства кожнай кветкі з палявых альбо садовых букетаў,

абраных для адлюстравання.

"Я вельмі люблю кветкі",— кажа Дар'я, --" з асалодай іх збіраю ў букеты, потым з

задавальненнем пішу. Асабліва люблю валошкі. Мне здаецца, кветкі любіць кожная жанчына.

Для мяне ж гэта самакаштоўная з'ява прыроды. Да таго ж, кветачны свет натхняе на

творчасць і моцна ўздымае настрой … Палявыя кветкі болей пяшчотныя, і існуюць як бы самі

ў сабе, у сваім нутраным сусвеце. Таму яны болей безабаронныя. Садовыя ж – ўрачыстыя,

прэзентабельныя, эфектныя. У гэтым іх асабовая прывабнасць. Але яны як бы

выхваляюцца сваім хараством, і гэта таксама іх адметнасць." Упадабаць тыя ці іншыя кветкі

для чарговага нацюрморта, гэта толькі малая частка працы над карцінай. Вялікая мастацкая

справа скласці адмысловую, арыгінальную букетную кампазіцыю... Гэтак, нібыта мастачцы

прапануецца на новым эмацыйным узроўні спазнаць і засвоіць чарговы ўрок хараства. Пры

гэтым трэба быць асцярожным і акуратным, каб не толькі па-сапраўднаму, глыбока

пранікнуцца магіяй прыроды, але і не парушыць таямніцу і гармонію энергіі колераў,

вытанчанай пластыкі ліній ў іх спляценнях і ўзаемадалучэннях“, -

урывак з артыкула мастацтвазнаўцы Таццяны Гаранскай.



Творчая біяграфія Дар’і Васільеўны Сумаравай-Копач

нарадзiлась у горадзе Мiнску 15 лiпеня 1977 года. 1990 -1995 - вучоба ў Беларускiм лiцэi

мастацтваў iмя Ахрэмчыка. 1995 - 2002 - вучоба ў Беларускай Дзяржаўнай Акадэмii Мастацтваў

З 2003 - сябра Беларускага саюза мастакоў

Персанальныя выставы:

2017 “Колеры натхнення”, Нацыянальны гісторыка-культурны музей - запаведнік “Нясвiж”.

2014 Выстава ў галерэi «New Day».

2013 Выстава ў галерэi «Мастацтва» БСМ.

2000 Персанальная выстава, Замак Дому Палонii, Пултуск, Польшча

Выбраныя групавыя выставы:

2018 VI Біенале жывапісу, графікі і скульптуры, Рэспубліканская мастацкая галерэя БСМ, Мінск.

2018 I Міжнародны фестываль сучаснага мастацтва “Арт Минск”, Мінск.

2018 4-я Мiжнародная мастацкая выстава "Шоўкавы шлях ", Сiянь, Кiтай.

2017 Мiжнародная выстава жывапiсу "Жывапiсныя дыялогi", галерэя "Арка", Вiльня.

2017 Мiжнародная выстава сучаснага мастацтва, Саньянг, Кiтай.

2017 4-я Мiжнародная мастацкая выстава "Шоўкавы шлях ", Сiянь, Кiтай.

2017 Восеньскi салон з Белгазпрамбанкам. Рэспубліканская мастацкая галерэя БСМ, Мінск.

2013 Рэспубліканская выстава секцыі жывапісу, "ПРАЕКТ" Рэспубліканская мастацкая галерэя БСМ, Мінск.

2014 IV Біенале жывапісу, графікі і скульптуры, Рэспубліканская мастацкая галерэя БСМ, Мінск.

2010 “Васіль Сумараў. Настаўнік і вучні”, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мiнск.

2008 Рэспубліканская маладзёжная выстава Рэспубліканская мастацкая галерэя БСМ, Мінск.

2008 Рэспубліканская выстава партрэту.

2006 Рэспубліканская выстава "Зямля пад белымі крыламі" (прысвечаная 75-годзю У.Караткевіча) Рэспублiканская мастацкая галерэя БСМ, Мiнск.

Выбраныя пленэры i папленэровыя выставы:

2018 Мiжнародны мастацкi сiмпозiум, Тарцэ, /Польша/.

2018 Мiжнародны жывапiсны пленэр, Златiбор, /Сербiя/

2017 Мiжнародны жывапiсны пленэр у год творчасцi Анджэя Струмiлы Аўгустоў/Польша/.

2004 Мiжнародны жывапiсны пленэр "Зэльва 2004". /Польша/. Папленэровая выстава ў галерэе польскага саюза мастакоў. Варшава.Польша.

2001 Мiжнародны жывапiсны пленэр "Слядамi Манюшкi", Вiльня, /Лiтва/, выстава у галерэi Дома польскай культуры.

2000 Мiжнародны жывапiсна-фатаграфiчны пленэр прысвечаны Эрнэсту Вiхерту, выстава у галерэi рэгiянальнага цэнтра культуры, Пецкi, /Польшча/

2000 II Мiжнародны жывапiсны пленэр "Wizajny 2000", Вiжайны, /Польшча/ папленэровая выстава ў галерэi рэгiянальнага цэнтра культуры i мастацтва, Сувалкi, /Польшча/

 
































Живопись
Графика
Скульптура
Декоративно-прикладное искусство

English version
English version

Приглашаются к сотрудничеству лица и организации, заинтересованные в проведении выставок и презентаций в одном из залов галереи "Беларт" по ул. К.Маркса, 4