Художественная галерея 'Беларт'  



Выстава жывапісу Андрэя Карпянкова

« PALISSADE | КВЕТНІК »

з 15 жніўня па 15 верасня 2023 года.

 

15 жніўня (аўторак) 2023 г. а 18 гадзіне ў мастацкай галерэі Беларт мае адбыцца адкрыццё персанальнай выставы жывапісу Андрэя Карпянкова « PALISSADE / КВЕТНІК».

Андрэй Карпянкоў, мастак-жывапісец, выкладчык. Жыве і працуе ў г.Мінску. У 2008 г. скончыў кафедру “жывапіс” Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

З 2010 г. выкладае ў Мінскім дзяржаўным мастацкім каледжы імя А.К.Глебава. З 2018 г. сябра ГА “Беларускі саюз мастакоў”.

 

Палісаднік, кветнік, агародчык…у розных рэгіёнах Беларусі яго называюць па свойму. Але гэта тое месца, дзе здаўна людзі стваралі своеасаблівы куточак раю — канцэнтрат прыгажосці з

улюбёнымі раслінамі. Вырошчванне кветак у агародчыку — цікавы пласт культуры беларускага народу, здольны натхняць мастакоў.

Праз дзесяцігоддзі наша памяць захоўвае водар і выгляд тых кветак, якія вырошчвалі бабулі і матулі. А ўспаміны дзяцінства часта ўтрымліваюць эпізоды з касьбой, зборам палявых або

лекавых кветак, пляценнем вянкоў.

І ў сучасным жыцці букеты суправаджаюць самыя важныя падзеі чалавека: дні народзін, святы, спатканні і развітанні. У кожнага чалавека маюцца свае асацыятыўныя шэрагі з пэўнымі

кветкамі і іх пахам… У творах Андрэя Карпянкова букеты паказаны дастаткова ўмоўна, што значна пашырае поле інтэпрэтацый гледачом.

Кветнік разбіваўся заўжды ў прасторы паміж хатай і плотам і з’яўляўся пэўнай абярэгавай зонай паміж знешнім светам і ўласнай хатняй тэрыторыяй гаспадара. Тэму хаты, як кропкі адліку,

развіваюць тыя работы Андрэя Карпянкова на якіх адлюстравананы вясковыя двары з пабудовамі і садамі. Выявы спалучаюцца з дэкаратыўнымі фрагментамі, што нагадваюць традыцыйныя

беларускія тканыя посцілкі.

 

Уваход вольны

ВУП « Мастацкая галерэя Беларт»

Мінск, вул. К. Маркса, 4

Панядзелак - пятніца: 11:00-20:00

 










































Живопись
Графика
Скульптура
Декоративно-прикладное искусство

English version
English version

Приглашаются к сотрудничеству лица и организации, заинтересованные в проведении выставок и презентаций в одном из залов галереи "Беларт" по ул. К.Маркса, 4